Пінскі дэсант

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Другая Сусветная вайна
Помнік на брацкай магіле матросаў і савецкіх салдат — узняты з ракі кацер БКА-92
Помнік на брацкай магіле матросаў і савецкіх салдат — узняты з ракі кацер БКА-92
Дата 12 ліпеня 1944
Месца Пінск, Беларусь
Вынік захоп Пінска савецкімі войскамі
Праціўнікі
Сцяг СССР СССР Сцяг Нацысцкай Германіі Трэці Рэйх
Сілы бакоў
больш за 600 чалавек два пяхотныя палкі, асобныя часткі
Страты
176 чалавек забітымі каля 1 000 чалавек

Пінскі дэсант 12 — 14 ліпеня 1944 года — тактычны рачны дэсант, высаджаны катарамі Дняпроўскай ваеннай флатыліі ў горадзе Пінск у час Беларускай наступальнай аперацыі Вялікай Айчыннай вайны.

План аперацыі[правіць | правіць зыходнік]

Хада аперацыі[правіць | правіць зыходнік]

У канцы 11 ліпеня 1944 года атрад караблёў высадкі з адным стралковым батальёнам на борце накіраваўся да Пінска. А 2 гадзіне ночы 12 ліпеня савецкія ваенныя былі таемна высаджаныя на прывал рачнога порту Пінску. Дэсант хутка заняў бліжэйшыя кварталы. Праз 40-60 хвілін высадзіліся яшчэ 2 батальёны з супрацьтанкавай артылерыяй. Высадка была цалкам нечаканаю для немцаў. У начным баю дэсантнікі амаль без стратаў забілі каля 200 нямецкіх салдат, якія выскоквалі на вуліцы на гук стрэлаў.

Але на світанні сітуацыя істотна змянілася. Немцы падцягнулі з фронту два палкі з танкамі і контратакавалі. На працягу дня дэсант пакінуў частку занятых будынкаў, замацаваўшыся ў гарадскім парку. За двое сутак дэсантнікі адбілі 25 варожых атак, знішчылі 12 танкаў і каля 1000 салдат. На баку дэсанта ўдзельнічалі каля 200 вязняў лагера ваеннапалонных, якіх вызвалілі ўначы.

Каб падтрымаць дэсант, у Пінск быў накіраваны апошні атрад караблёў — тры бранякатары з дэсантам (450 чалавек). Пры падыходзе да порту, яны былі абстраляныя нямецкімі танкамі. Два катары атрымалі пашкоджанні і селі на мель, але дзякуючы малой глыбіні дэсантнікі здолелі высадзіцца і пачаць бой. Трэці катар высадзіў дэсант непасрэдна на рачны прывал. Пашкоджаныя караблі засталіся і прынялі ўдзел у баі, падтрымліваючы дэсантнікаў кулямётным і артылерыйскім агнём. Бесперапынна адбываўся падвоз катарамі боепрыпасаў.

Войскі 61-й арміі, якія наступалі наземна, сустрэлі зацятае супраціўленне і вымушаны былі прабівацца праз некалькі рубяжоў абароны. Але іх дзеянні не дазволілі ворагу засяродзіцца на знішчэнні дэсанта. Акрамя таго, пад горад былі сцягнуты партызанскія атрады, якія дзейнічалі ў ваколіцах Пінску, што пачалі свае атакі на горад з захаду.

На світанні 14 ліпеня 1944 года ў паўночную частку Пінска ўварвалася 397-я стралковая дывізія 61-й арміі і аб'ядналася з дэсантам. А 6 гадзіне ранку немцы адышлі з горада.

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля захопу Пінску хуткасць наступу 1-га Беларускага фронту на гэтым участку значна паскорылася. Рашучыя дзеянні дэсанта не дазволілі немцам знішчыць стратэгічныя масты праз Прыпяць.

Пінскі дэсант стаў самай вялікай дэсантнай аперацыяй Дняпроўскай флатыліі за вайну. План аперацыі быў складзены на нечаканасці, што пры ўмове наступу савецкіх войскаў сябе апраўдала. Узаемадзеянне флатыліі і сухапутных войскаў было арганізавана на высокім узроўні, камандуючы аперацыяй камандзір 61-й арміі меў бесперапынную сувязь з дэсантам і хутка рэагаваў на змены абставін. Страты флоту склалі 3 браняваныя катары і 1 катар-тральшчык (усе затоплены варожай артылерыяй).

За вызваленне Пінску 10 матросам Дняпроўскай флатыліі і 1 байцу 61-й арміі было нададзена званне Героя Савецкага Саюза. Дняпроўская флатылія была ўзнагароджана ордэнам Чырвонага Сцяга і атрымала Чырвоназнамённы сцяг.

На беразе ракі ў Пінску ля брацкай магілы загінулых пры вызваленні гораду 176 матросаў, байцоў 61-й арміі і партызан усталяваны помнік героям дэсанта — узняты з ракі затоплены бранякатар БКА-92.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]