Пінулярыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пінулярыя

Пінулярыя вялікая (Pinnularia major)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pinnularia Ehrenberg, 1843


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  4428
EOL  11755

Пінуля́рыя (Pinnularia) — род аднаклетачных дыятомавых водарасцей.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Клеткі сіметрычныя, адзіночныя, радзей аб’яднаныя ў стужкі, прамавугольныя з паяска і лінейна-эліпсоідныя або ланцэтныя са створкі, зрэдку з хвалістымі краямі. Канцы створак тупыя, закругленыя, выцягнутыя, дзюбападобныя або галоўчатыя. Папярочныя рэбры з’яўляюцца перагародкамі ўнутраных камер створкі. У малых форм рэбры вельмі тонкія, гладкія, падобныя да штрыхоў. Шво простае, ніткападобные або шырокае двухконтурнае, суцэльнае, прамое або сагнутае з добра развітымі цэнтральным і канцавым вузельчыкамі. Хларапласт — дзве пласцінкі, размешчаныя ўздоўж паясковых бакоў клеткі.

Размнажэнне вегетатыўнае (падоўжаным дзяленнем клеткі) і палавое (кан’югацыя дзвюх клетак з утварэннем аўкаспор).

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Вядома звыш 1000 відаў (частка з іх выкапнёвыя). Пашыраны пераважна ў прыбярэжнай зоне і на дне прэсных, радзей саланаватых і марскіх вадаёмаў (пераважна ў бедных кальцыем). На Беларусі шэраг відаў адзначаны ў іле возера Нарач і суседніх азёр, часткова ў рэках і сажалках, іншых азёрах і ў глебе. Найбольш пашыраны пінулярыя вялікая (Pinnularia major), пінулярыя зялёная (Pinnularia viridis), пінулярыя гарбатая (Pinnularia gibba), пінулярыя перацягнутая (Pinnularia mesolepta), пінулярыя хвалістая (Pinnularia undulata), пінулярыя драбнакрыжная (Pinnularia microstauron).

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]