Пітэр Ластман
| Пітэр Ластман | |
|---|---|
| нідэрл.: Pieter Lastman | |
| Дата нараджэння | 1583[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 1633 |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Маці | Barber Jacobs[d][3] |
| Род дзейнасці | мастак, дзеяч выяўленчага мастацтва, гравёр па медзі, рысавальшчык, майстар афорту |
| Жанр | пейзаж, гістарычны жывапіс[3], schutterstuk[d][3] і партрэт[3] |
| Уплыў | Gerrit Pietersz Sweelink[d][3] |
| Уплыў на | Рэмбрант[3], Jan Albertsz Rootius[d], Pieter Pietersz Nedek[d][3], Nicolaes Lastman[d][3] і Ян Лівенс[3] |
Пі́тэр Ла́стман (нідэрл. Pieter Lastman; каля 1583, Амстэрдам — 4 красавіка 1633, там жа) — нідэрландскі жывапісец. Брат Нікаласа Ластмана.
Пітэр Ластман нарадзіўся ў Амстэрдаме. Яго бацька быў царкоўным старастам, а маці ацэншчыкам карцін.
З кнігі Карэла ван Мандэра вядома, Пітэр Ластман вучыўся ў мастака Герыта Пітэрса Свейлінка. Пасля заканчэння навучання ён адправіўся ў Італію і некаторы час пражываў у Рыме і Венецыі. Там ён пазнаёміўся з творчасцю Караваджа, які аказаў уплыў на яго ўласны стыль. У Рыме ён уваходзіў у кола мастакоў, якія аб’ядналіся вакол Адама Эльсгаймера. У 1607 годзе ён вярнуўся ў Амстэрдам. Яго першыя работы датаваны 1606 годам. Ластман пісаў карціны на біблейскія і міфалагічныя сюжэты на фоне прыгожых пейзажаў, напрыклад уцёкі ў Егіпет, Адысей і Наўсікая, Мідас і Уваскрасенне Лазара.
Ластман хутка заваяваў славу мастака, які піша на гістарычныя тэмы, у яго была багатая майстэрня, карціны прадаваліся па добрых коштах. У 1618 г. Ластман быў прызнаны самым выдатным мастаком свайго роднага горада Амстэрдама. У 1619 годзе ён прыняў на навучанне Яна Лівенса. У 1625 годзе на працягу паўгода ў Ластмана вучыўся кампазіцыі Рэмбрант.