Карэл ван Мандэр
| Карэл ван Мандэр | |
|---|---|
| нідэрл.: Carel van Mander | |
| | |
| Імя пры нараджэнні | Carel van Mander |
| Дата нараджэння | май 1548[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 11 верасня 1606[4][5] (58 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Дзеці | Karel van Mander the Younger[d] |
| Род дзейнасці | мастацтвазнавец, мастак, пісьменнік, паэт, біёграф, дзеяч выяўленчага мастацтва, перакладчык |
| Мастацкі кірунак | маньерызм |
| Уплыў | Lucas de Heere[d] і Pieter Vlerick[d] |
| Уплыў на | Франс Халс |
| Член у | |
Карэл ван Мандэр (нідэрл. Carel van Mander) (май 1548, Мёлебеке — 11 верасня 1606, Амстэрдам) — паэт, пісьменнік і мастак з Заходняй Фландрыі, аўтар «Кнігі аб мастаках».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Да 1568 Карэл ван Мандэр быў чаляднікам ў генцкага мастака і паэта Лукаса дэ Херэ. У 1570 г. ён вярнуўся ў родны горад Мёлебеке і прысвяціў сябе драматургіі і паэзіі.
У 1573 г. Мандэр распачаў падарожжа ў Італію і пабываў у Фларэнцыі. У Тэрне Мандэр атрымаў заказ на фрэску на тэму варфаламееўскай ночы ў памяць пра забітага ў яе ходзе Гаспара дэ Каліньі. Гэтая фрэска з палацца Спада часткова захавалася да цяперашняга часу. У Рыме Мандэр пазнаёміўся і пасябраваў з Барталамеусам Шпрангерам.
Ў 1577 г. Мандэр працаваў у Базелі, пазней пераехаў у Крэмс і далей у Вену, дзе разам з Хансам Монтам працаваў над трыумфальнай аркай з нагоды прыбыцця ў горад кайзера Рудольфа II у ліпені 1577
Наведаўшы Нюрнберг, Карэл ван Мандэр вярнуўся ў Мёлебеке, аднак з-за рэлігійных пераследаў менанітаў, да якіх належаў Мандэр і яго сям’я, быў вымушаны бегчы ў Харлем, дзе пражыў 20 гадоў. Тут разам з галандскім мастаком Карнелісам Карнелісенам ён заснаваў акадэмію жывапісу. Вучнем Карэла ван Мандэра ў Харлеме быў Франс Халс.
Зноскі
- ↑ Karel van (I) Mander
- ↑ Karel I Van Mander The Elder // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480 Праверана 17 кастрычніка 2026.
- ↑ RKDartists Праверана 27 жніўня 2017.
- ↑ abART Праверана 1 красавіка 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Карэл ван Мандэр // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 77. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Rudolf Höcker. Das Lehrgedicht des Karel van Mander: Text, Übersetzung und Kommentar, nebst Anhängen über Manders Geschichtskonstruktion und Kunsttheorie, (Quellenstudien zur holländischen Kunstgeschichte; Band 8), Haag 1916
- Achim Stanneck. Ganz ohne Pinsel gemalt. Studien zur Darstellung der Produktionsstrukturen niederländischer Malerei im 'Schilder-Boeck' von Karel van Mander (1604), (Europäische Hochschulschriften, Reihe XXVIII Kunstgeschichte; Band 393), Bern/Frankfurt a.M. [u.a.] 2003 ISBN 3-631-39497-7
- Jürgen Müller. Concordia Pragensis. Karel van Manders Kunsttheorie im Schilder-Boeck. Oldenbourg, München 1993 ISBN 3-486-56015-8
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карэл ван Мандэр
- Нарадзіліся ў 1548 годзе
- Нарадзіліся ў Графстве Фландрыя
- Памерлі 11 верасня
- Памерлі ў 1606 годзе
- Памерлі ў Амстэрдаме
- Пахаваныя ў Старой царкве ў Амстэрдаме
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Фландрыі
- Пісьменнікі Фландрыі
- Паэты Фландрыі
- Мастакі XVI стагоддзя
- Мастакі XVII стагоддзя
- Нідэрландскамоўныя пісьменнікі
- Нідэрландскамоўныя паэты
- Мастакі Нідэрландаў
- Пахаваныя ў Аўдэкерк у Амстэрдаме
- Постаці нідэрландскага мастацтвазнаўства
- Нарадзіліся ў Заходняй Фландрыі