Міхал Казімір Пац

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Міхал Казімір Пац
Michal Kazimerz Pac.jpg
POL COA Gozdawa.svg
Герб «Газдава»
сцяг
Гетман вялікі літоўскі
1667 — 1682
Папярэднік: Павел Ян Сапега
Пераемнік: Казімір Ян Сапега
Ваявода віленскі
1669 — 1682
Папярэднік: Ежы Караль Глябовіч
Пераемнік: Казімір Ян Сапега
 
Нараджэнне: каля 1624
Смерць: 4 красавіка 1682({{padleft:1682|4|0}}-{{padleft:4|2|0}}-{{padleft:4|2|0}})
Вака пад Вільняй
Род: Пацы
Бацька: Пётр Пац
Маці: Альжбета Шэмет
Жонка: няма
Дзеці: няма

Міхал Казімір Пац (каля 1624 — 4 красавіка 1682, Вака пад Вільняй) — вялікалітоўскі ваенны і дзяржаўны дзеяч. Польны гетман літоўскі (1663—1667) і вялікі гетман літоўскі (1667—1682), адначасова ваявода смаленскі (1663—1667), кашталян (1667—1669) і ваявода віленскі (1669—1682), а таксама староста дынабургскі, геранёнскі, усвяцкі, мерацкі і адміністратар Магілёўскай эканоміі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнік шляхецкага роду Пацаў герба «Газдава», сын Пятра, ваяводы троцкага, і Альжбеты з Шэметаў.

Рана пачаў вайсковую службу. У 1649 годзе вызначыўся ў барацьбе з казакамі Багдана Хмяльніцкага. У 1658 годзе стаў каралеўскім палкоўнікам, у 1659 — чашнікам вялікім літоўскі, потым абозным вялікім літоўскім і рэгіментарам войскаў каронных.

У часы Шведскага патопу ваяваў са шведамі ў Жамойці і Курляндыі. У вайну з Маскоўскай дзяржавай (1654—1667) вёў ваенныя дзеянні супраць рускіх, удзельнічаў у баях з войскам Хаванскага, 11 ліпеня 1660 года штурмам вызваліў Вільню, у снежні 1660 года ўзяў перамогу пад Шкловам.

У 1663 годзе суцішаў жаўнерскія хваляванні, падчас якіх загінуў польны гетман літоўскі Вінцэнт Гасеўскі. У тым жа годзе за вайсковыя заслугі атрымаў пасаду ваяводы смаленскага і булаву польнага гетмана літоўскага.

У Задняпроўскую кампанію (1663—1664) здабыў Рослаўль, разбіў ваяводу Баратынскага каля Бранска[1]. Падчас рокашу Любамірскага падтрымаў караля, але не ўдзельнічаў у бітве пад Мантвамі. Нягледзячы на гэта ў 1667 годзе атрымаў булаву вялікага гетмана літоўскага. Быў у складзе дэлегацыі Рэчы Паспалітай пры падпісанні Андросаўскага перамір'я.

На ўрадзе вялікага гетмана займаўся развіццём вялікалітоўскай артылерыі, а таксама выданнем дакументаў, якія рэгулявалі ўнутранае жыццё войска, дысцыпліну і вайсковы суд.

Разам з канцлерам літоўскім Крыштафам Пацам (некаторыя крыніцы называюць яго братам Міхала Казіміра, на праўдзе траюрадны пляменнік) узначальваў групоўку праціўнікаў Радзівілаў, арыентаваўся на Аўстрыю.

Пасля адрачэння ад стальца Яна II Казіміра ў 1668 годзе, Міхал Казімір спачатку падтрымаў прафранцузскую партыю, але потым далучыўся да прыхільнікаў Міхала Карыбута Вішнявецкага. Узначаліў у Вялікім княстве Літоўскім шляхецкі рух, які падтрымліваў Вішнявецкага, падчас яго гаспадарства меў вялікі палітычны ўплыў у Рэчы Паспалітай.

Сапернік Яна Сабескага, пасля пераможнай Хоцінскай бітве (1673) адмовіўся ўдзельнічаць у наступнай вайне з туркамі. Праз год, калі Ян Сабескі ўзяў Бар, такім жа чынам адмовіўся падтрымаць яго ў баявых дзеяннях і са сваімі харугвамі адступіў у Вялікае княства Літоўскае.

Памёр 4 красавіка 1682 у Вацы пад Вільняй. Прах гетмана пахавалі пад уваходам у заснаваны ім віленскі касцёле святых Пятра і Паўла.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Пац Міхал Казімір // Невядомая вайна…

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бабятыньскі Конрад. Кар'ера і вайсковая дзейнасць гетмана ВКЛ Міхала Казіміра Паца // Беларускі гістарычны агляд. Том 15. Сшытак 1-2 (28-29). — Мн., 2008. — С. 257—304.
  • Грыцкевіч А. Пацы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т.2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал.рэд.) і інш.; Маст. З.Э. Герасімовіч. – Мн.: БелЭн, 2006. – 792 с.: іл. С. 423. ISBN 985-11-0315-2, ISBN 985-11-0378-0 (т. 2)
  • Пац Міхал Казімір // Невядомая вайна: 1654—1667 / Г. Сагановіч. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995.