Перайсці да зместу

Гетман вялікі літоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вялікі гетман літоўскі)
Герб урада вялікага гетмана.

Вялікі гетман літоўскі — урад у Вялікім княстве Літоўскім, галоўны камандуючы войскамі краіны. Намеснікам і памочнікам вялікага гетмана быў польны гетман літоўскі.

Вялікія гетманы

[правіць | правіць зыходнік]
Гады кіравання Гетман Ілюстрацыя Заўвагі
1476-?Іван Хадкевіч
1497-1500Канстанцін Астрожскі
1500-1501Сямён Гальшанскі
1501-1502Станіслаў Кезгайла
1503-1507Станіслаў Кішка
1507-1530Канстанцін Астрожскідругі раз
1530-1531вакансія
1531-1541Юрый Радзівіл «Геркулес»
1541-1553вакансія
1553-1566Мікалай Радзівіл «Руды»
1566-1572Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч
1572-1576вакансія
1576-1584Мікалай Радзівіл «Руды»
1584-1589вакансія
1589-1603Крыштоф Радзівіл Пярун
1603-1605вакансія
1605-1621Ян Караль Хадкевіч
1621-1625вакансія
1625-1633Леў Сапега
1633-1635вакансія
1635-1640Крыштаф Радзівіл
1640-1646вакансія
1646-1654Януш Кішка
1654-1655Януш Радзівіл
1656-1665Павел Ян Сапега
1665-1667вакансія
1667-1682Міхал Казімір Пац
1682-1703Казімір Ян Павел Сапега
1703-1707Міхал Сервацы Вішнявецкі
1707-1708Казімір Ян Павел Сапегадругі раз
1708-1709Ян Казімір Сапега
1709Рыгор Агінскі
1709-1730Людвік Канстанцін Пацей
1730-1735вакансія
1735-1744Міхал Сервацы Вішнявецкідругі раз
1744-1762Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька
1762-1768Міхал Юзаф Масальскі
1768-1793Міхал Казімір Агінскі
1793-1794Сімон Марцін Касакоўскі