Казімір Ян Сапега

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Казімір Ян Павел Сапега
Kazimier Jan Sapieha. Казімер Ян Сапега (XVIII).jpg
К. Я. Сапега. Невядомы мастак, XVIII ст.
Herb Sapiehów.PNG
Герб «Ліс»
Ваявода віленскі
1682 — 1703, 1705 — 1720
Папярэднік: Міхал Казімір Пац
Пераемнік: Людвік Канстанцін Пацей
Вялікі гетман літоўскі
1682 — 1703
Папярэднік: Міхал Казімір Пац
Пераемнік: Міхал Сервацы Вішнявецкі
 
Дзейнасць: дыпламат
Нараджэнне: 1637 або 1642
Смерць: 13 сакавіка 1720
Пахаванне:
Род: Сапегі
Бацька: Павел Ян Сапега
Маці: Ганна Барбара з Копацяў
Жонка: Крысціна Барбара з Глябовічаў
Тэрэза з Корвін-Гасеўскіх
Антаніна Сівілья з Вальдштайн-Арнау
Дзеці: ад 1-га шлюбу: Юрый Станіслаў, Міхал Францішак, Аляксандр Павел, Кацярына Схаластыка

Казімір Ян Павел Сапега (1637 або 1642 — 13 сакавіка 1720, Горадня) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Чашнік (16591661) і падстолі вялікі літоўскі (16611663), падскарбі дворны літоўскі (16631670), гетман польны (16811683) і вялікі літоўскі (16831703, 17051708), ваявода полацкі (16701681), староста жамойцкі (16811682) і віленскі (16821703 і з 1705). У 1700 атрымаў ад аўстрыйскага імператара Леапольда I княжацкі тытул[1].

Валодаў Друяй, Сапежынам, Іказню, Асвеяй, Старым і Новым Быхавам, Лейпунамі, Ільёй, Заслаўем, Дуброўнай, Іўем, Ружанамі, Воўчынам. Староста берасцейскі[2] (16651670).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Паўла Яна і Ганны Барбары з Копацяў. Меў братоў Францішка Стэфана, Бенедыкта Паўла і Лявона Базыля.

Невядомы мастак, XVII ст.

Вучыўся ва ўніверсітэтах Граца і Лёвена. Абіраўся паслом на соймы 16641665 (з Берасцейскага павета), 2 соймы 1666 (з Берасцейкага і Ваўкавыскага паветаў), канвакацыйны 1668 і элекцыйны 1669 (з Віленскага павета), каранацыйны 1669 (з Троцкага павета), 2 соймы 1670 (з Ваўкавыскага павета). Быў маршалкам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ў 1686, 1689 і 1708.

Падтрымліваў караля і вялікага князя Міхала Вішнявецкага, узначаліў апазіцыю да Пацаў. Удзельнічаў у выправах супраць туркаў 1673 (камандаваў 3 харугвамі конніцы і 1 пяхоты, набранымі за кошт Сапегаў), 1674, 1683 (камандаваў 10-тысячным войскам, якое дзейнічала ў Славакіі), 1689, 1691, 1694 (нанёс паражэнне каля Днястра)[3].

З 1684 у апазіцыі да Яна Сабескага. Склікаў на 24 студзеня 1685 генеральны соймік Вялікага Княства Літоўскага ў Слоніме, які выказаў пратэст супраць адкрыцця сойму ў Варшаве замест чарговага ў Гродна. На яго прапанову паслы Вялікага Княства з'ехаліся ў Гродна[1].

У 16931696 знаходзіўся ў канфлікце з біскупам віленскім Канстанцінам Казімірам Бжастоўскім датычна пытання пастою літоўскага войска ў касцёльных маёнтках, які 18 красавіка 1694 адлучыў Казіміра Яна Сапегу ад Касцёла.

У Вялікую Паўночную вайну (17001721) стаў на бок шведаў. 18 лістапада 1700 атрымаў паражэнне ў бітве пад Алькенікамі ад літоўскай шляхты, якой камандаваў Міхал Сервацы Вішнявецкі. У 1708 перадаў камандаванне свайму брату Яну Сапегу. На пераломе 17091710 перайшоў на бок Аўгуста Моцнага, які пакінуў яго на пасадзе ваяводы віленскага. Браў удзел у Варшаўскай вальнай радзе (1710). Пасля ўтварэннія 23 сакавіка 1716 генеральнай канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага ў Вільні далучыўся да яе, але не прынёс прысягі.

Тройчы браў шлюб:

  1. Крысціна Барбара з Глябовічаў (1667), з якой меў дзяцей: Юрыя Станіслава, Міхала Францішка, Аляксандра Паўла, Кацярыну Схаластыку
  2. Тэрэза з Корвін-Гасеўскіх (1702 або 1703)
  3. Антаніна Сівілья з Вальдштайн-Арнау (да 1711)

Памёр 13 сакавіка 1720 у Гродна. Пахавалі князя ў Бярозе-Картузскай.

У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт Казіміра Яна Сапегі (пач. XVIII ст.), які знаходзіцца ў Музеі-палацы ў Вілянаве (Польшча). Іншыя партрэты змяшчаюцца ў Коданскай галерэі Сапегаў (1709; пазіцыя 70, шэраг IX), Дзяржаўным гістарычным музеі ў Маскве (1-я чвэрць XVIII ст.), Грыпсгольме (Швецыя) і Цельшаі (Літва).

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Зміцер Віцько. Сапега Казімір Ян Павел // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. С. 393.
  2. Анатоль Грыцкевіч. Сапегі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 548.
  3. Анатоль Грыцкевіч. Сапегі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]