П’яна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
П’яна
руск.: Пьяна
Каля сяла Ічалкі
Каля сяла Ічалкі
Характарыстыка
Даўжыня 436 км
Плошча басейна 8060 км²
Басейн Сура → Волга → Каспійскае мора
Расход вады 25 м³/с
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне на мяжы Чувашыі і Мардовіі
 · Каардынаты 55°04′31″ пн. ш. 45°49′58″ у. д.HGЯO
Вусце Сура
 · Месцазнаходжанне за 116 км ад вусця Суры
 · Каардынаты 55°40′03″ пн. ш. 45°54′58″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of Russia.svg Расія
Рэгіён Ніжагародская вобласць, Мардовія
П’яна (Ніжагародская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце
Commons-logo.svg П’яна на Вікісховішчы

П’я́на (руск.: Пья́на[1]) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Ніжагародскай вобласці і Рэспубліцы Мардовія, левы прыток ракі Сура (басейн Волгі).

Даўжыня ракі 436 км. Плошча вадазбору 8060 км². Сярэдні расход вады складае 25[1] м³/с, за 130 км ад вусця, каля сяла Камкіна — 30,3[2] м³/с. Выток ракі знаходзіцца на мяжы Мардовіі і Чувашыі. Працякае па Прыволжскаму ўзвышшу. Упадае ў Суру за 116 км ад яе вусця, у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Шахава. Рэчышча П’яны моцна звілістае. У басейне ракі развіты карст (пячоры, правалы, карставыя азёры). Жыўленне ракі пераважна снегавое. Замярзае ў лістападзе, вызваляецца ад лёду ў красавіку. Суднаходная ў ніжнім цячэнні.

Прытокі П’яны: П’янка, Сарга, Саля, Чэка, Ежаць, Кіржэнь, Келя, Умайка, Вадок, Чэргатка, Мерлана, Курач, Шаблін, Кетарша, Аза, Івашка, Піца, Пары, Анда і інш.[3] У басейне ракі 1195 азёр агульнай плошчай 16,4 км²[2].

На рацэ горад Сяргач.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 349. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 
  2. 2,0 2,1 Ретеюм К. Ф. Пьяна // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.) 
  3. Река ПЬЯНА // Государственный водный реестр РФ(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 349. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]