Пятро Васілевіч Мятла
| Пятро Васілевіч Мятла | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 1890 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 12 жніўня 1936 |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Адукацыя | |
| Партыя | |
| Член у | |
| Род дзейнасці | палітык |
| Месца працы | |
Пятро Васілевіч Мятла (1890, Кухцінцы Дзісенскага павета Віленскай губерні, зліліся з Завуццем — 12 жніўня 1936) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч Заходняй Беларусі. Член Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (з 1926).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]
У 1906—1910 гадах вучыўся ў Дзісенскім гарадскім вучылішчы, у 1911—1912 — на педагагічных курсах у Коўне. Працаваў настаўнікам пачатковага вучылішча ў Рэтаве[1]. Падчас Першай сусветнай вайны, у 1914—1917 гадах у арміі. Станам на красавік 1915 года, старшы пісар 320-га палявога рухомага шпіталя, дастаўлены з сустаўным рэўматызмам і анеміяй у шпіталь у Дзягілеве Разанскага павету[1]. Пазней пры невядомых акалічнасцях аказаўся сярод юнкераў Аляксееўскага ваеннага вучылішча, якія «выступілі супраць рэвалюцыі і паўстаўлага пралетарыяту»[крыніца?]. Арыштаваны і зняволены ў турму[крыніца?]. З канца 1917 да 1921 года настаўнічаў. З 1921 года ў Вільні.
У 1921—1922 гадах працаваў бухгалтарам, загадчыкам аддзела Віленскага саюза кааперацыі. Удзельнічаў у стварэнні нацыянальна-вызваленчых суполак і арганізацый, беларускіх школ у Заходняй Беларусі. У 1922 годзе выбраны дэпутатам Сейма Польскай Рэспублікі ад беларускай нацыянальнай меншасці. Быў членам Беларускага пасольскага клуба.

Адзін са стваральнікаў Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ), член яе ЦК. Пасля разгрому БСРГ 16 студзеня 1927 года арыштаваны і прыгавораны да 12 гадоў турмы. У 1930 годзе вызвалены з турмы і ў кастрычніку 1930 года пакінуў Польскую Рэспубліку, нелегальна перайшоў мяжу з СССР[2]. Працаваў у Камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі пры Прэзідыуме Беларускай акадэміі навук (яе старшыня ў 1932—1933), у ВСНГ БССР намеснікам начальніка планавання, начальнікам сектара кадраў.
Арыштаваны ДПУ БССР 1 верасня 1933 года па справе Беларускага нацыянальнага цэнтра. Пастановай калегіі АДПУ СССР ад 9 студзеня 1934 года прыгавораны да вышэйшай меры пакарання, якая заменена 10 гадамі ППЛ. Зняволенне адбываў на будаўніцтве Беламорска-Балтыйскага канала. Памёр у лагеры.
Рэабілітаваны 16 жніўня 1956 года Ваенным трыбуналам Беларускай ваеннай акругі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Адамушка, У. Мятла Пётр Васільевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — С. 251. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
- Мятла Пётр Васілевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 508. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Нарадзіліся ў 1890 годзе
- Нарадзіліся ў Дзісенскім павеце
- Памерлі 12 жніўня
- Памерлі ў 1936 годзе
- Памерлі ў Карэліі
- Члены БСРГ
- Члены Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі
- Члены Таварыства беларускай школы
- Члены Беларускага пасольскага клуба
- Асобы
- Палітыкі паводле алфавіта
- Палітыкі Беларусі
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Нарадзіліся ў Мёрскім раёне
- Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)
- Рэабілітаваныя ў СССР