Фелікс Юльянавіч Галавач
Фелікс Юльянавіч Галавач | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
4 ліпеня 1886 |
||||||
Смерць |
27 лютага 1972 (85 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фелікс Юльянавіч Галава́ч (польск.: Feliks Hołowacz; 4 ліпеня 1886, в. Забор’е, Ашмянскі павет — 27 лютага 1972, Уроцлаў) — дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, польскі палітык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 4 ліпеня 1886 года ў в. Забор’е Ашмянскага павета.
Скончыў чатырохкласнае народнае вучылішча, двухгадовы тэхнікум і, нарэшце, сельскагаспадарчы факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Дзеяч Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў), пасля РСДРП і Беларускай сацыялістычнай грамады. Удзельнік рэвалюцыі 1905 года ў Туле. У 1907 г. за распаўсюд нелегальнай літаратуры быў зняволены на 2 месяцы ў Віленскай турме. У 1917 годзе ўдзельнічаў у Лютаўскай рэвалюцыі ў Маскве, удзельнічаў у працы Петраградскага савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў[1]. Асабіста ведаў многіх вядучых дзеячаў бальшавіцкай рэвалюцыі, у тым ліку Фелікса Дзяржынскага, якога наведаў у Маскве ў 1923 г., ужо з’яўляючыся членам сейма.
У Польскай Рэспубліцы з 1924 года з’яўляўся членам партыі «Вызваленне»[2], пасля Незалежнай сялянскай партыі. У кастрычніку 1923 г. удзельнічаў у Маскве ў канферэнцыі па стварэнні Сялянскага інтэрнацыяналу (Сялінтэрну).
У 1922 г. выбраны дэпутатам польскага сейма. У ноч на 15 студзеня 1927 г. арыштаваны ў Валожыне, нягледзячы на тое, што паводле канстытуцыі Польшчы ён карыстаўся як дэпутат сейма правам недатыкальнасці[2]. Па рашэнні сейма ад 4 лютага 1927 г. аддадзены па суд «за ўдзел у змове супраць ладу і цэласнасці РП». Зняволены 18 месяцаў у Вільні, ва Уронках і Павяках, вызвалены без прысуду суда.
Да пачатку Другой сусветнай вайны войт гміны Мір (Нясвіжскі павет). Пасля ўварвання СССР у Польшчу арыштаваны НКУС БССР 22 верасня 1939 г. Асобай нарадай НКУС СССР асуджаны на 8 гадоў ППЛ. Вызвалены з Усольлага 21 лістапада 1941 г. у адпаведнасці з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 12 жніўня 1941 г. Быў на высылцы ў Казахстане[2].
У 1942 г. не быў прыняты ў Войска Польскае ў СССР пад камандаваннем генерала Уладзіслава Андэрса. Працаваў вартаўніком у дзіцячым доме ў Джамбуле (Казахстан), з 1943 г. быў членам Саюза польскіх патрыётаў. У 1946 годзе вярнуўся ў Польшчу. Узнагароджаны, між іншым, ордэнам «Сцяг Працы» I ступені і Камандорскім крыжам Ордэна Адраджэння Польшчы.
Пасля вайны быў войтам у Акмянах каля Златарыі. Ён адкрыў некалькі вінакурных заводаў у Ніжняй Сілезіі. З 1950 г. член Аб’яднанай сялянскай партыі.
Апошнія гады жыцця правёў ва Уроцлаве, дзе разам з жонкай жыў у сціплай кватэры ў шматкватэрным доме ў Шчэпіне.
Памёр 27 лютага 1972 года ва Уроцлаве. Пахаваны на Асабавіцкіх могілках[3] сярод іншых дзеячаў рабочага і сялянскага руху.
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Яго жонкай была Вераніка, народжаная Ваўжыняк (1902-1985). Іх адзіная дачка памерла ў дзяцінстве.
Зноскі
- ↑ Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. [1] . bs.sejm.gov.pl. Праверана 21 студзеня 2024.
- ↑ а б в Pawet: Аўтабіяграфія Браніслава Тарашкевіча . pawet.net. Праверана 21 студзеня 2024.
- ↑ Wyszukiwarka grobów we Wrocławiu (польск.). Wroclaw.pl (21 студзеня 2024). Праверана 21 студзеня 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фелікс Юльянавіч Галавач