Пётр Паўлавіч Шасцерыкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з П. Шасцерыкоў)
Пётр Паўлавіч Шасцерыкоў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 4 мая 1919(1919-05-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 сакавіка 1994(1994-03-20) (74 гады)
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Вера Дзмітрыеўна Шасцерыкова[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік, перакладчык, публіцыст
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР

Пётр Паўлавіч Шасцерыкоў (4 мая 1919, в. Тоўсты Луг, Суджанскі павет, Курская губерня, РСФСР — 20 сакавіка 1994) — беларускі празаік, перакладчык, публіцыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Яго бацька, барацьбіт за савецкую ўладу, загінуў у 1919 годзе. Маці пераехала з вёскі на сваю радзіму ў Магілёў[1].

Тут Пётр Шасцерыкоў у 1937 годзе скончыў дзесяцігодку, у 1941 годзе — літаратурны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны ўступіў у камуністычны знішчальны батальён пры ЦК КПБ, а са жніўня 1941 года служыў у войсках Міністэрства ўнутраных спраў па ахове чыгункі, з 1944 года — інструктар чырвонаармейскай дывізійнай газеты «За Родину».

Пасля дэмабілізацыі ў 1946 годзе — карэспандэнт газеты «Звязда» па Магілёўскай вобласці, затым загадчык аддзела крытыкі газеты (1946—1956), карэспандэнт Беларускага радыё (1961), сакратар Магілёўскага абласнога аддзялення СП БССР (1961—1971). У 1973—1990 гадах — упаўнаважаны УААП па Магілёўскай вобласці.

Сябра СП СССР з 1952 года.

Памёр 20 сакавіка 1994 года. Пахаваны ў Магілёве на яўрэйскіх могілках[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першае апавяданне надрукаваў у 1941 годзе (газета «Камунар Магілёўшчыны»). Пісаў на рускай мове. Аўтар аповесці «Камень за камнем» (1955), кніг аповесцей і апавяданняў для дзяцей «Звени, звонок!» (1957), «Солнечный луч» (1961), «На всю жизнь» (1962), нарыса «А слава тебя найдет» (1964). Зрабіў літаратурную апрацоўку кніг успамінаў «Солдатами были все» (1968, 1978) і «Орлы» (1978). Напісаў тэксты да фотаальбомаў «Магілёў» (1968, 1971, 1977), «Магілёўская вобласць» (1975). У 1979 годзе выйшаў зборнік «Повести и рассказы».

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі, дзвюма Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета Беларусі[1].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імя Шасцерыкова носіць адна з вуліц г. Магілёва[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]