Палікарп Ётэйка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з П. Ютэйка)
Палікарп Ётэйка
Дата нараджэння 1796 ці 1801
Месца нараджэння
Дата смерці каля 1850
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Палікарп Ётэйка[1] (Ютэйка) (польск.: Polikarp Joteyko, літ.: Polikarpas Joteika; 1796, Шавельскі павет[2] — каля 1850) — мастак, чыя творчасць цесна звязана з мастацкім жыццём Літвы і Беларусі. Брат мастака Яна Ётэйкі[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1819—1828 гадах вучыўся малюнку і жывапісу ў Віленскім універсітэце пры школе Я. Рустэма ў Віленскай мастацкай школе[1], а таксама скульптуры і сусветнай гісторыі. У 1820 і 1822 гадах разам са студэнтамі ўніверсітэта прымаў удзел у мастацкіх выстаўках, дзе прадстаўляў копіі карцін Рафаэля і Фабра. У 1829 стаў кандыдатам мастацтва. Масон.

У 1841—1847 выкладаў малюнак у Свіслацкай гімназіі, з 1847 — у Мінскай мужчынскай гімназіі[3][4]. Паводле некаторых звестак, таксама выкладаў у Слуцкай і Нясвіжскай гімназіях[2]

Дакладная дата смерці невядомая[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Стварыў партрэты Вінцэнта Гецольда — адміністрацыйнага сакратара Віленскага ўніверсітэта, Н. Юргелевіча (абодва ў 1827), Томаша Жыцкага  (руск.) — прафесара алгебры Віленскага ўніверсітэта, Яна Рудаміны — выкладчыка Віленскага ўніверсітэта, Восіпа Кавалеўскага — польскага гісторыка і арыенталіста, і іншых. Яго працам уласцівы лірызм і рамантычныя рысы, яркая каляровая палітра, дакладнае мадэляванне формаў і псіхалагічных характарыстык асоб[5].

Творы захоўваюцца ў Літоўскім мастацкім музеі  (руск.).

Зноскі

  1. а б Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 356-357. — 430 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
  2. а б в г Polikarpas Joteika(недаступная спасылка) (літ.)
  3. Н. Усава. Пецярбургская Акадэмія мастацтваў і фарміраванне мастацкага асяроддзя на Беларусі ў другой палове ХIХ i пачатку ХХ ст.
  4. Шматаў В. Ф. Язэп Драздовіч і праблемы станаўлення беларускай мастацкай школы. С. 5.
  5. Vladas Gasiūnas  (літ.). Polikarpas Joteika. Visuotinė lietuvių enciklopedija  (руск.), T. VIII (Imhof-Junusas). – Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2005. 737 psl.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Visuotinė lietuvių enciklopedija, Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2005, t. 8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]