Восіп Міхайлавіч Кавалеўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Восіп Міхайлавіч Кавалеўскі
польск.: Józef Szczepan Kowalewski
J.ózef S.zczepan Kowalewski (57745).jpg
Дата нараджэння 9 (20) студзеня 1800
Месца нараджэння
Дата смерці 20 кастрычніка (1 лістапада) 1878 (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці: Мікалай Восіпавіч Кавалеўскі[d] і Павел Восіпавіч Кавалеўскі[d]
Род дзейнасці усходазнавец, мовазнавец
Навуковая сфера класічная філалогія, Mongolian studies[d] і Buddhist studies[d]
Месца працы
Навуковая ступень Q4212320?
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Готфрыд Эрнст Гродэк[d]
Вядомыя вучні Dorži Banzarov[d], Q4142898? і Q4088810?
Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Восіп Міхайлавіч Кавалеўскі на Вікісховішчы

Восіп (Юзаф) Міхайлавіч Кавалеўскі (28 снежня 1800 (9 студзеня 1801), Вялікая Бераставіца, Гродзенскі павет — 9 (21) кастрычніка 1878, Варшава) — польскі філолаг, гісторык, арыенталіст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з сям'і ўніяцкага святара. У 1808—1817 вучыўся ў Свіслацкай гімназіі, удзельнічаў у тайнай арганізацыі «Таварыства аматараў навукі і айчыннай славеснасці». У 1821 скончыў факультэт літаратуры і вольных мастацтваў Віленскага ўніверсітэта. Выкладаў польскую, лацінскую і грэчаскую мовы ў Віленскай гімназіі. Удзельнічаў у тайных таварыствах філаматаў і філарэтаў, за што быў арыштаваны царскімі ўладамі ў 1823. У 1825 высланы ў Казань, дзе ва ўніверсітэце вывучаў усходнія мовы. У 1827 выехаў у Іркуцк, дзе ўдасканальваў веданне мангольскай мовы. У 1829 накіраваўся ў падарожжа па Манголіі і Кітаі. У 1833 вярнуўся ў Казанскі ўніверсітэт, дзе быў прызначаны спачатку ад'юнктам, а потым прафесарам. Прывёз вельмі багатую калекцыю матэрыялаў і рукапісаў на мангольскай, тыбецкай, кітайскай, маньчжурскай мовах. У 1835 выдаў «Кароткую граматыку мангольскай кніжнай мовы»; у 1836—1837 «Мангольскую хрэстаматыю» (т. 1—2); у 1844—1849 «Мангольска-руска-французскі слоўнік» (т. 1—3), за які атрымаў ад Пецярбургскай АН Дзямідаўскую прэмію. У 1847 абраны акадэмікам Пецярбургскай АН. Выступаў у друку з артыкуламі на філалагічныя тэмы, перакладаў на польскую мову антычную класіку. У 1855—1860 рэктар Казанскага ўніверсітэта. З 1862 прафесар і дэкан гісторыка-філалагічнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  2. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]