РТР-Беларусь
Выгляд
РТР-Беларусь | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Зона вяшчання | Беларусь |
Дата пачатку вяшчання | 1 ліпеня 2008 |
Замяніў | Расія-1 |
Роднасныя каналы | СТБ |
Сайт | belrtr.by |
«РТР-Беларусь» — Мясцовая (беларуская) версія тэлеканала РТР, прызначаная для трансляцыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Мова вяшчання — руская. Заснаваны 1 ліпеня 2008 на базе канала «РТР-Планета». Вядзе трансляцыю на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, і магчыма прымаецца ў бліжнім памежжы. Транслятар — ЗАТ «Сталічнае Тэлебачанне». «РТР-Беларусь» транслюе большасць арыгінальных перадач каналу «Расія-1». Выключэнне складае кантэнт, які ліцэнзаваны праваўладальнікамі толькі для паказу на тэрыторыі Расіі (некаторыя шоў-праграмы), і г.д.
З 30 студзеня 2017 года вяшчае ў фармаце 16:9.
Лагатып
[правіць | правіць зыходнік]Тэлеканал змяніў 2 лагатыпа. Цяперашні — 3-ці па ліку.
- З 1 ліпеня 2008 па 31 снежня 2009 года лагатып уяўляў сабой літары «РТР» і выяву трохкаляровага расійскага сцягу (аналагічна сімвалу тэлеканалу «РТР-РАСІЯ») да якога дадаваліся слова «БЕЛАРУСЬ» напісанае ў межах сіняга прамавугольніка, што павінна адзначаць адметнасць тэрыторыі і вяшчання тэлеканала. Змяшчаліся ў версе правага боку экрану.
- З 1 студзеня па 30 траўня 2010 года прысутнічаў чырвоны квадрат са словам «РТР», унізе сіні прамавугольнік са словам «БЕЛАРУСЬ». Знаходзілся там жаж.
- З 31 мая 2010 і на цяперашні час лагатып канала выкананы ў адзіным «фірмовым» стылі характрэтным для каналаў УДТРК (Усерасійскай Дзяржаўнай Тэлерадыёкампаніі). Аснову лагатыпа складае сіні прамавугольнік са словам «РОССИЯ», побач чырвоны квадрат са словам «РТР», у час беларускіх праграм сіні прамавугольнік мяняе надпіс на «БЕЛАРУСЬ». Знаходзятся там жаж.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйная старонка Архівавана 4 лютага 2011.
- РТР-Планета Архівавана 8 лютага 2011.