Гродна (тэлерадыёкампанія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ТРК «Гродна»
Тэлерадыёкампанія «Гродна»
Выява лагатыпа
Краіна  Беларусь
Зона вяшчання  Гродзенская вобласць
Мова вяшчання беларуская, руская
Цэнтр кіравання Гродна
Дата пачатку вяшчання 26 снежня 1968
Уладальнік Белтэлерадыёкампанія
Кіраўнікі Мікалай Мікалаевіч Мельячэнка
Сайт tvgrodno.by

Тэлерадыёкампанія «Гродна», скарочана ТРК «Гродна») — абласная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь, уваходзіць у НДТРК.[1] Праграмы ТРК «Гродна» прадстаўлены на канале «Беларусь 4. Гродна»: навіны, інфармацыйна-аналітычныя, забаўляльныя, пазнавальныя перадачы, а таксама праграмы, прысвечаныя спорту, культуры, што асвятляюць прававыя аспекты жыцця.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1944 годзе было створана гродзенскае абласное радыё. 26 снежня 1968 года ўпершыню ўбачылі свет тэлепраграмы абласной студыі тэлебачання. Праграмы тэлерадыёкампаніі «Гродна» прадстаўлены на нацыянальных тэлеканалах «Беларусь 1», «Беларусь 24». 9 кастрычніка 2015 года быў дадзены старт уласнаму тэлеканалу «Беларусь 4. Гродна», які вяшчае 16 гадзін у суткі і знаёміць гледачоў з актуальнымі падзеямі Гродзенскай вобласці. Радыёэфір прадстаўлены радыёстанцыяй «Радыё Гродна», якую можна пачуць у Гродзенскай, Брэсцкай, Мінскай абласцях, а таксама ў суседніх рэгіёнах Літвы і Польшчы. Таксама, дзякуючы інтэрнэт-вяшчанню «РГ» даступна па ўсім свеце. Створана польскамоўнае вяшчанне — радыё «RSI», якое працуе ў эфіры дзве гадзіны штодня для палякаў Беларусі.[2] Тэлерадыёкампанія мае прызы і перамогі на розных міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах і фестывалях.

Праграмы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Просто утро»
  • «Окна города»
  • «ArtКод»
  • «Тропы»
  • «Семья»
  • «Чемодан»
  • «Эрудиты и не только»
  • «Сезон удачи»
  • «По секрету всему свету»
  • «Спорткурьер»
  • «Пульс»
  • «Открытый вопрос»
  • «Ізноў толькі па пятніцах»
  • «Надежда на село»
  • «В объективе натуралиста»
  • «Вопрос здоровья»
  • «Диалоги о спорте»
  • «Эврика»
  • «Коложский источник»
  • «Архив»
  • «Наши проекты»

Кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Дырэктар[правіць | правіць зыходнік]

З 2008 года пасаду дырэктара займаў Мікалай Мельячэнка. У студзені 2024 года інфармацыю пра яго прыбралі з сайта тэлерадыёкампаніі. Афіцыйная прычына звальнення невядомая. У акаўнце кампаніі ў Instagram блакуюць карыстальнікаў, якія запытваюцца «што з дырэктарам?».[3]

У навагоднія святы дырэктара кампаніі затрымалі за п’янае кіраванне аўтамабілем. Падобныя выпадкі адбываліся і раней. У 2017 годзе Мікалая Мельячэнка таксама затрымлівалі за кіраванне службовым аўтамабілем у п’яным выглядзе. Праз тыдзень пасля гэтага выпадку дырэктар кампаніі асабіста агучыў прапагандысцкі фільм «Маршем в никуда». У ім ён спрабаваў дыскрэдытаваць лідараў апазіцыі.

Зноскі

  1. Пра кампанiю(недаступная спасылка). Белтэлерадыёкампанія. Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2021. Праверана 27 чэрвеня 2018.
  2. Тэлерадыёкампанія «Гродна» распачала радыёвяшчанне на польскай мове(недаступная спасылка). Твой стыль (6 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2015. Праверана 27 чэрвеня 2018.
  3. К, А.. "Так вось здарылася". У тэлерадыёкампаніі "Гродна" змяняецца кіраўнік - папярэдні трапляў у ізалятар . Hrodna.life (24 студзеня 2024). Праверана 13 лютага 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]