Перайсці да зместу

Беларусь (радыёстанцыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларусь
Выява лагатыпа
Горад
Краіна
Дата пачатку вяшчання 1962
Уладальнік Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь
Кіраўнікі Навум Якаўлевіч Гальпяровіч
Сайт radiobelarus.tvr.by

Радыёстанцыя «Беларусь» — структурнае падраздзяленне Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь.

На кароткіх хвалях радыёстанцыя гучыць у міжнародным эфіры з 11 мая 1962 года. Спачатку перадачы былі толькі на беларускай мове. У сакавіку 1985 года служба пачала трансляцыю перадач нямецкая служба. У 1998 годзе радыёстанцыя пачала вяшчанне на рускай і англійскай мовах. З 2006 года вяшчае на польскай мове.

У праграмах радыёстанцыі выпускі навін і інфармацыйна-аналітычныя выпускі, радыёсустрэчы, перадачы пра гісторыю, культуру, духоўныя каштоўнасці беларускага народа. Прыярытэтны кірунак музычнай палітыкі — папулярызацыя лепшых узораў народнай, класічнай і сучаснай беларускай музыкі.

Вяшчанне радыёстанцыі «Беларусь» ажыццяўляецца штодзённа на кароткіх і сярэдніх хвалях, а таксама (з 2005) у Інтэрнэце. Радыёстанцыя выкарыстоўвае таксама FM-перадатчыкі і частоты:

Брэст — 96.4 МГц
Гродна — 96.9 МГц
Свіслач — 100.8 МГц
Геранёны — 99.9 МГц
Браслаў — 106.6 МГц
Мядзел — 102.0 МГц

Дырэктар — Навум Якаўлевіч Гальпяровіч.

Міжнародны эфір

[правіць | правіць зыходнік]

Радыё Беларусь працуе на шэрагу замежных моў з 1985 г. У 2020-х гг. міжнародны эфір раздзяліл на 2 станцыі, якія вяшчаюць праз інтэрнэт і мабільныя прыкладанні. Адна з іх, «Międzynarodowe Radio Białoruś», практычна поўнасцю вядзецца на польскай мове з удзелам польскамоўных беларускіх журналістаў і іншых спецыялістаў, здольных свабодна размаўляць па-польску, і з палякамі, падтрымліваючымі дзяржаўную палітыку Беларусі, сярод якіх палітычны уцекач Томаш Шміт. Часткова эфір могуць запаўняць песні на беларускай мове, і інтэрв'ю з дзяржаўнымі і палітычнымі дзеячамі РБ у перакладзе на полькую мову. Значная частка эфіру прысвечана палітычным пытанням, дзе пануюць ідэі эўраскептызму, мягкай падтрымкі палітыкі Пуціна і Лукашэнкі, крытыка украінскага нацыяналізму з адсылкай да этнічных чыстак палякаў Украіны падчас Другой сусветнай вайны. Таксама на польскай мове робяцца экскурсы ў гісторыю і краязнаўства Беларусі і перадаюцца песні на польскай і беларускай мовах[1].

Іншы канал дзейнічае пад назвамі «Международное радио "Беларусь"» і «Radio Belarus International», і вядзе значную частку эфіру на рускай мове, але часткова робіць агляд навінаў на некалькіх мовах свету[2] і часам стварае на гэтых мовах краязнаўчы кантэнт пра Беларусь для турыстаў.