Перайсці да зместу

Рабер Асейн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рабер Асейн
фр.: Robert Hossein
Імя пры нараджэнні фр.: Abraham Hosseinoff
Род дзейнасці кінарэжысёр, сцэнарыст, кінаакцёр, пісьменнік, акцёр, рэжысёр, прадзюсар
Дата нараджэння 30 снежня 1927(1927-12-30)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 снежня 2020(2020-12-31)[4][5][…] (93 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Бацька André Hossein[d]
Жонка Marina Vlady[d], Caroline Eliacheff[d] і Candice Patou[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Commander of the National Order of Merit камандор ордэна Ганаровага Легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рабер Асейн (фр.: Robert Hossein, пры нараджэнні — Абрахам Асейнаф (фр.: Abraham Hosseinhoff); 30 снежня 1927, XII акруга Парыжа — 31 снежня 2020, Эсэ-ле-Нансі) — французскі акцёр тэатра і кіно, рэжысёр, прадзюсар, мастацкі кіраўнік тэатра «Марыньі» (Парыж).

Асэйн граў у шматлікіх сваіх фільмах: «Смерць забойцы» (1963), «Кругі пад вачыма» (1964), «Вампір з Дзюсельдорфа» (са сваёй спадарожніцай жыцця Мары-Франс Пізье), «Вяроўка і кольт» («Могілкі без крыжоў»)», «Кропка падзення» (1970). У 1967 зняў карціну «Я забіў Распуціна».

Але самы вялікі поспех Асейн меў у ролі графа Тулузскага Жафрэя дэ Пейрака ў экранізацыях Бернара Бардэры пяці раманаў Анн і Серж Голан пра Анжаліку, дзе яго партнёркай стала французская актрыса Мішэль Мерсье. Рабер Асейн і Мішэль Мерсье былі партнёрамі восем разоў: пяць разоў у «Анжэліцы», і яшчэ тройчы ў фільмах «Другая ісціна», «Гром нябесны» і «Вяроўка і кольт».

Яго характэрнай знешнасцю і голасам, уменнем ляпіць складаныя характары карысталіся рэжысёры Крысціян-Жак («Другая ісціна» 1966), К. Атан-Лара («Забойца» 1962), Ж. Латнер («Прафесіянал»), Клод Лелуш «Адны і іншыя» (Bolero/Les Uns Et Les Autres, 1981) і інш. Дэні дэ Ла Патэльер даў яму вельмі цікавую ролю ў фільме 1973 «Забароненыя святары».