Перайсці да зместу

Адвержаныя (фільм, 1995)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
АдвержаныяM:
фр.: Les Misérables
Жанр драматычны фільм і экранізацыя рамана[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Canal+
Працягласць 175 хв.
Краіна
Мова французская
Год 1995
IMDb ID 0113828

«Адвержаныя»[4] (фр.: Les Misérables) — мастацкі фільм рэжысёра Клода Лелуша, які выйшаў на экраны ў 1995 годзе. Сюжэт стужкі заснаваны на аднайменным рамане Віктора Гюго (1862), дзеянне якога перанесена ў першую палову XX стагоддзя.

Фільм пачынаецца з моманту самагубства графа дэ Вільнёва адразу пасля навагодняга балю, які адкрывае новае стагоддзе. Арыштаваны падазраваны ў яго забойстве асабісты шафёр Анры Фартэн (Жан-Поль Бельмандо). Пакуль муж сядзіць у турме, дарэмна чакаючы правасуддзя, яго жонка Катрын вымушана падацца ў прастытуткі, а затым накладвае на сябе рукі, атрымаўшы ліст пра гібель Фартэна пры спробе да ўцёкаў. Іх сын, якога таксама клічуць Анры, пасталеўшы, становіцца вядомым баксёрам.

Затым падзеі пераносяць нас у пачатак 1940-х гадоў, дзе ў цэнтры ўвагі аказваецца састарэлы Анры Фартэн, які дапамагае сям’і юрыста-яўрэя Андрэ Зімана і балерыны Элізы Зіман выратавацца ад пераследу нацыстаў.

Узнагароды і намінацыі

[правіць | правіць зыходнік]
  • 1995 — прыз сімпатый гледачоў на Чыкагскім кінафестывалі.
  • 1995 — спіс лепшых замежных фільмаў года па версіі Нацыянальнага савета кінакрытыкаў ЗША.
  • 1996: прэмія «Залаты глобус» за лепшы фільм на замежнай мове.
  • 1996 — намінацыя на прэмію BAFTA за лепшы неангламоўны фільм (Клод Лелуш).
  • 1996 — прэмія «Сезар» за лепшую жаночую ролю другога плана (Анні Жырардо).
  • 1997 — прэмія Лонданскага гуртка кінакрытыкаў за лепшы іншамоўны фільм года.
  1. http://www.imdb.com/title/tt0113828/ Праверана 1 мая 2016.
  2. а б в http://stopklatka.pl/film/nedznicy-1995 Праверана 1 мая 2016.
  3. а б в г http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=34195.html Праверана 1 мая 2016.
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3). — артыкул Жан-Поль Бельмандо