Рабунак
Рабу́нак (рабаўні́цтва, грабе́ж) — адкрытае выкраданне чужой маёмасці, учыненае без шкоды для жыцця і здароўя пацярпелага. З’яўляецца злачынствам супраць уласнасці.
Рабунак можа быць спалучаны з гвалтам, які не прадстаўляе небяспеку для жыцця ці здароўя пацярпелага, або з пагрозай прымянення такога гвалту[1].
Беларусь[правіць | правіць зыходнік]
Адпаведна з артыкулам 206 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь рабунак караецца шматгадовым пазбаўленнем волі (да трынаццаці гадоў са штрафам). Абцяжарвальнымі акалічнасцямі лічацца гвалт над пацярпелым, пранікненне ў жытло, памяшканне або сховішча, папярэдняя змова групы асоб, буйны памер выкрадзенай маёмасці і паўторнае ўчыненне[2].
У 2010 годзе ўстановы пракуратуры налічылі 4170 рабункаў (звыш 4 на 10 000 жыхароў)[3].
Зноскі
- ↑ Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь
- ↑ Э.І. Кузьмянкова. Грабеж // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1997. — Т. 5. — С. 378. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8.
- ↑ Ігар Шчучэнка. Скарачаецца колькасць цяжкіх злачынстваў // Звязда : газета. — 28 студзеня 2011. — № 17 (26881). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рабунак