Перайсці да зместу

Радзіслаў Уладзіміравіч Арлоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Радзіслаў Арлоўскі)
Футбол
Радзіслаў Арлоўскі
Поўнае імя Радзіслаў Уладзіміравіч Арлоўскі
Нарадзіўся 9 сакавіка 1970(1970-03-09)[1] (54 гады)
Грамадзянства  СССР
 Беларусь
Рост 177 см
Вага 74 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1987—1988 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Нарт (Чаркеск) 24 (0)
1989 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Будаўнік (Старыя Дарогі) ? (5)
1990—1991 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Дынама (Мінск) 1 (0)
1992—1995 Беларусь Дынама (Мінск) 50 (8)
1995—1996 Беларусь Дынама-93 (Мінск) 40 (11)
1997—2000 Расія Тарпеда (Масква) 109 (8)
1998—2000   Расія Тарпеда-Д (Масква) 5 (0)
2001 Расія Факел (Варонеж) 25 (2)
2002 Латвія Металург (Ліепая) 5 (0)
2002 Беларусь Зорка-ВА-БДУ (Мінск) 8 (3)
2003—2004 Беларусь Змена (Мінск) 30 (7)
Нацыянальная зборная[* 2]
1992—2000 Беларусь Беларусь 26 (2)
Трэнерская кар’ера
2010—2011 Беларусь Дынама (Мінск) трэнер
2019 Беларусь Дынама (Мінск) трэнер
2019 Беларусь Дынама (Мінск) в. а.
2019—2021 Беларусь Дынама (Мінск) дубль
2021—2022 Беларусь Дынама (Мінск) трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Радзіслаў Уладзіміравіч Арлоўскі (нар. 9 сакавіка 1970, Краснадар, СССР) — савецкі і беларускі футбаліст, трэнер.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў чаркескім «Нарце». Сезон 1989 правёў у старадарожскім «Будаўніку», а ў 1990 годзе перайшоў у мінскае «Дынама». За гады ў складзе бела-блакітных адгуляў 73 матчы, у якіх забіў 17 галоў[2]. У перыяд 1995—1996 гадоў выступаў за «Дынама-93».

У 1997 годзе перайшоў у маскоўскае «Тарпеда». Сезон 2001 правёў у варонежскім «Факел», пасля далучыўся да ліепайскага «Металурга». У 2002 годзе вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад «Зоркі-ВА-БДУ». У 2003—2004 гадах гуляў у Другой лізе за мінскую «Змену», пасля чаго завяршыў кар’еру.

Трэнерская кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У 2010—2011 гадах быў памочнікам галоўнага трэнера мінскага «Дынама». З 2015 года працаваў з юнацкімі камандамі клуба. У пачатку 2019 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Рамана Піліпчука ў галоўнай камандзе, а пасля яго адстаўкі ў канцы мая стаў выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера на матч з «Віцебскам»[3].

Пазней стаў памочнікам Арцёма Чалядзінскага ў дублі «Дынама». З чэрвеня 2021 года, калі Чалядзінскі быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера асноўнай каманды, стаў яму дапамагаць і ў асноўнай камандзе. Са снежня 2021 года, калі Чалядзінскі быў зацверджаны ў якасці галоўнага трэнера, сканцэнтраваўся на працы ў асноўнай камандзе. Пасля прызначэння ў канцы 2022 года новым галоўным трэнерам дынамаўцаў Вадзіма Скрыпчанкі не трапіў у яго штаб[4].

У жніўні 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO[5].

Зноскі

  1. Radzislaw Arlowski // FBref.com
  2. Віншуем Радзіслава Арлоўскага! Архівавана 19 мая 2021.
  3. Футбол. В матче с "Витебском" обязанности главного тренера минского "Динамо" будет исполнять Радислав Орловский (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (31 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2023. Праверана 8 студзеня 2023.
  4. Вадим Скрипченко определился с кандидатурами ассистентов в минском "Динамо" (руск.). football.by (4 студзеня 2023). Праверана 8 студзеня 2023.
  5. Радьков, Челядинский, Горовцов и еще 16 тренеров стали обладателями лицензий PRO (руск.). football.by (14 жніўня 2023). Праверана 11 верасня 2023.