Перайсці да зместу

Радон-219

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Радон-219
Назва, сімвал Радон-219
Альтэрнатыўныя назвы 219Rn, эманацыя актынія, актынон, An
Нейтронаў 133
Уласцівасці нукліду
Атамная маса 219,0094802(27) а. а. м.
Дэфект масы 8 830,8(25) кэВ
Перыяд паўраспаду 3,96(1)
Прадукты распаду 115Po
Бацькоўскія ізатопы 219At (β)
223Ra (α)
Спін і цотнасць ядра 5/2+
Канал распаду Энергія распаду
α-распад 6,9461(3) МэВ
Табліца нуклідаў

Радон-219, (219Rn), гістарычная назва актынон (лац.: Actinon, пазначаецца сімвалам An), таксама вядомы як эманацыя актыніюрадыеактыўны нуклід хімічнага элемента радону з атамным нумарам 86 і масавым лікам 219. Адкрыты ў 1903 годзе А.-Л. Дэб'ернам і Ф. Гізэлем. У чыстым відзе пры нармальных умовах яўляе сабой газ са шчыльнасцю 9,771 кг/м3.

Радон-219 — член радыеактыўнага сямейства урана-235 (так званы рад актынію). Разам з радону-220 (гістарычная назва тарон) і радону-222 сустракаецца ў прыродзе як прадукт распаду урана-торыевых пакладаў. У навакольным асяроддзі гэты нуклід прысутнічае ў надзвычай малых колькасцях (праз свой малы перыяд паўраспаду і невялікі адсотак колькасці ўрану-235 ў прыродным уране ў натуральных умовах).

Утварэнне і распад

[правіць | правіць зыходнік]

Асноўная рэакцыя, у выніку якой утвараецца радон-219 — это α-распад нукліду 223Ra (перыяд паўраспаду 11,43 сут):

Акрамя таго, радон-219 узнікае ў выніку β-распада пераважна α-радыеактыўнага нукліду 219At (імавернасць такога распаду складае прыблізна 3%, а парцыяльны перыяд паўраспаду па гэтым канале — 31,1 хв.):

У сваю чаргу, сам радон-219, як і іншыя два прыродныя ізатопы радону, α-радыеактыўны (у выніку распаду ўтвараецца нуклід 215Po, вылучаемая энергія 6,9461(3) МэВ):