Разведшкола «Сатурн»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Разведшкола «Сатурн» - разведцэнтр Абвера, абверкаманды-103. Арганізаваны ў жніўні 1941 г. у Пячах, у былым ваенным гарадку (6 км на поўдзень ад г. Барысава па дарозе на Мінск). Мела 2 аддзяленні: радыстаў і разведчыкаў і выпускала дыверсантаў кожныя 2-3 месяцы[1]. Узначальваў школу капітан Юнг, затым капітан Ганс Утгофф. Сярод выкладчыкаў школы значыліся: унтэр-афіцэр Піч, эстонец, інструктар па радыёсправе, былы ваенны інжынер 1-га рангу Чырвонай Арміі І. І. Мацюшын — выкладчык радыёсправы, былы вайсковец пагранічных войскаў Н. П. Лонкін — выкладчык агентурнай разведкі, А. Д. Казлоў — выкладчык разведкі, былы лейтэнант Чырвонай Арміі Сімавін, былы палкоўнік Чырвонай Арміі Д. З. Шынкарэнка і інш.

У лютым 1942 года школа была пераведзена ў вёску Катынь (23 км на захад ад Смаленска).

У мястэчку Печы было пакінута падрыхтоўчае аддзяленне, дзе агентура праходзіла праверку і папярэднюю падрыхтоўку, а потым накіроўвалася ў Катынь, для навучання разведсправе (у красавіку 1943 г. школа была пераведзена назад у Печы). Пры залічэнні ў школу кожнаму „вучню“ прысвойвалася мянушка. Катэгарычна забаранялася называць сваё прозвішча і распытваць пра гэта іншых.

Школа рыхтавала агентаў-разведчыкаў і радыстаў. У ёй адначасова навучалася каля 150 чалавек, з іх 50-60 радыстаў. Тэрмін навучання разведчыкаў складаў 1-2 месяцы, радыстаў — 2-4 месяцы.

Падрыхтаваныя агенты перакідваліся ў тыл Чырвонай Арміі па 2-3 чалавекі (адзін радыст) і ў адзіночку, галоўным чынам на цэнтральных участках фронту, а таксама ў Маскоўскую, Калінінскую, Разанскую і Тульскую вобласці. Частка агентаў мела заданне прабрацца ў Маскву і застацца там.

Акрамя таго, навучаныя ў школе агенты засылаліся ў партызанскія атрады для выяўлення іх дыслакацыі і месцазнаходжання баз.

Перакідка ажыццяўлялася самалётамі з мінскага аэрадрома і пешым парадкам з населеных пунктаў Петрыкаў, Магілёў, Пінск, Лунінец.

У верасні 1943 года школа была эвакуіравана на тэрыторыю Усходняй Прусіі ў вёску Розенштейн (100 км на поўдзень ад Кенігсберга) і размясцілася ў бараках былога лагера французскіх ваеннапалонных. У снежні 1943 г. яна была перадыслакавана ў мястэчка Малет, у жніўні 1944 г. у горад Меве (65 км на поўдзень ад Данцыга), а ў пачатку 1945 года, у сувязі з надыходам Чырвонай Арміі — у горад Бісмарк, дзе ў красавіку 1945 года была расфарміравана. Частка асабовага складу школы сышла ў горад Арэнбург (на р. Эльбе), а некаторыя агенты, пераапрануўшыся ў цывільнае адзенне, перайшлі на тэрыторыю, занятую савецкімі войскамі[2].

Апісанню дзейнасці школы «Сатурн» прысвечана мастацкае апавяданне І. С. Барысава "«Сатурн» на далоні", дзе прыводзяцца некаторыя дадатковыя падрабязнасці пра школу[3]. Але форма апавядання не праводзіць мяжы паміж мастацкімі элементамі і гістарычнымі фактамі.

Самым вядомым разведчыкам і двайным агентам каманды стаў А. І. Казлоў.

Зноскі

  1. Паводле дадзеных: Помощнику начальника центрального штаба партизанского движения майору госбезопасности тов. Формашеву (секретно) РГАСПИ. Ф. 69. ОП. 1. Д. 862. Л. 78-82 (Об.) цыт. па: Попов А. Ю. Диверсанты Сталина, приложение
  2. Разведывательно-диверсионные школы фашистской Германии, Александр ОКОРОКОВ, доктор исторических наук // Чекист.ru
  3. Борисов И. С. «Сатурн» на ладони: о разведке и разведчиках — Мн.: Беларусь, 1994—270 с., сс. 28, 68

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Кнігі[правіць | правіць зыходнік]

  • Борисов И. С. «Сатурн» на ладони: о разведке и разведчиках — Мн.: Беларусь, 1994—270 с.
  • Ардаматский В.И. «Сатурн» почти не виден» (1963)

Фільмы[правіць | правіць зыходнік]