Размовы:Аляксандр Карлавіч Ельскі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Літвін-грамадзянін[правіць зыходнік]

У навуковай літаратуры яго псеўданім перакладаецца менавіта як «літвін», бо і ўкладваўся ў такім сэнсе. Прашу прывесці крыніцу з «літовец-грамадзянін», а не проста выпраўляць інфармацыю.--Liashko (размовы) 20:15, 31 снежня 2015 (MSK)[адказаць]

Няўжо? Litwa, litwin, litewski. Так у слоўніках.--Pracar (размовы) 20:17, 31 снежня 2015 (MSK)[адказаць]
У сучасных слоўніках. Але на час дзейнасці Ельскага нацыі літоўцаў у сучасным сэнсе фактычна не існавала. Не лічыла ж тагачасная беларуская польскамоўная шляхта сябе літоўцамі, называючы літвінамі. Ізноў жа, ва ўсёй беларускамоўнай літаратуры пішацца менавіта як «літвін-грамадзянін», а ўласны пераклад будзе з'яўлацца ўласным даследаваннем.--Liashko (размовы) 20:20, 31 снежня 2015 (MSK)[адказаць]
Няўжо? А вось артыкул Антона Луцкевіча: "Соткі гадоў жывём мы тутака разам -- на аднэй зямлі -- беларусы і літвіны, палякі і жыды" (http://pawet.net/library/history/bel_history/smalianchuk/14/Краёвае_становішчэ.html ) / (http://palityka.org/wp-content/uploads/2015/03/225_Luckevich.pdf ).--Pracar (размовы) 20:30, 31 снежня 2015 (MSK)[адказаць]
А Ельскі тут пры чым? Вы крыніцу нармальную падаваць будзеце, ці будзеце развязваць вайну правак?--Liashko (размовы) 21:07, 31 снежня 2015 (MSK)[адказаць]

А аўтарытэтныя крыніцы кажуць, што Ельскі ніколі не карыстаўся псеўданімам «літвін-грамадзянін», а толькі польскамоўнымі «Bocian z nad Ptyczy» і «Litwin-obywatel», што перакладаецца на беларускую мову як «Бусел з-над Пцічы» і «Літовец-грамадзянін» адпаведна.--Pracar (размовы) 11:53, 1 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]

ЭГБ кажа Літвін-грамадзянін, клаега Pracar, спыніце калі ласка вайну правак. --JerzyKundrat (размовы) 12:23, 1 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]
  1. У аўтарытэтных крыніцах "літвін-грамадзянін". Крыніцы прыведзены.
  2. У польскай мове, што сучасныя літоўцы, што жыхары ВКЛ называюцца аднолькава - "litwini".
  3. У літаратурнай бел. мове "літовец" - гэта прадстаўнік асноўнага (балцкага) насельніцтва сучаснай Літоўскай Рэспублікі, а "літвін" - падданы (ці жыхар) ВКЛ (а таксама часта сінонім "беларуса").
Такім чынам, што з аўтарытэтных крыніц, што з лексічнага значэння слоў атрымліваецца варыянт "літвін-грамадзянін" (варыянт "літвін-абывацель" таксама падышоў бы [1]). --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 13:21, 1 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]


Дадаткова патлумачу. Псеўданім Ельскага "Litwin-obywatel" мае сэнс "жыхара ВКЛ". Бо я вельмі сумняваюся, што нарадзіўшыся ў Цэнтральнай Беларусі і гаворачы па-славянску, Ельскі, называючы сябе "Litwin-obywatel", меў на ўвазе сваю прыналежнасць да балтаў, сучасных літоўцаў. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 13:31, 1 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]

А на падставе чаго ўдзельнік вельмі сумняваецца, што нарадзіўшыся ў Цэнтральнай Беларусі і гаворачы па-славянску, Ельскі, называючы сябе "Litwin-obywatel", не меў на ўвазе сваю прыналежнасць да такіх літоўцаў як Альгерд і Вітаўт? Альгерд і Вітаўт - не балты? Захавалася шмат твораў і лістоў Ельскага.--Pracar (размовы) 16:50, 1 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]

Выраз «Litwin-obywatel» перакладаецца толькі як «Літовец-грамадзянін». А «літвін» - гэта ўсяго толькі паланізм у беларускай мове. Антон Іванавіч Луцкевіч: "Соткі гадоў жывём мы тутака разам - на аднэй зямлі - беларусы і літвіны, палякі і жыды" (http://pawet.net/library/history/bel_history/smalianchuk/14/Краёвае_становішчэ.html ) / (http://palityka.org/wp-content/uploads/2015/03/225_Luckevich.pdf ).--Pracar (размовы) 13:59, 1 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]

Не трэба забываць і польскую гістарыяграфію.--Pracar (размовы) 14:03, 1 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]

Ну дык дайце крыніцу на польскую гістарыяграфію, дзе пададзена, што яго псеўданім меў на ўвазе значэнне цяперашніх літоўцаў, а не развязвайце вайну правак, ды не адкатвайце мае версіі з крыніцамі. Да таго ж, глядзець з пункту гледжання польскай гістарыяграфіі, тут бальшыня артыкулаў па гісторыі будзе няправільнай.--Liashko (размовы) 14:13, 1 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]

А чаму будзе правільнай з беларускай энцыклапедыі?--Pracar (размовы) 14:14, 1 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]

Польскамоўны псеўданім Ельскага прыведзены.--Pracar (размовы) 14:16, 1 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]
З польскай мовы litwin можа перакладацца і ліцьвін/літвін.--Liashko (размовы) 14:17, 1 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]

От робіш для людзей дабро, а яны табе ніколі "дзякуй" не скажуць. // Хай спыніць удзельнік "Liashko" тую вайну правак. А калі будзе удзельнік "Liashko" найстойваць, то ўдзельніку "Pracar" ніякіх цяжкасцей не саставіць паказаць пры дапамозе аўтарытэтных крыніц ад самаго Ельскага, што Ельскі быў палякам па нацыянальнасці. --Pracar (размовы) 14:25, 1 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]

Пане Працар, а пры чым тут гэта?! Вам жа растлумачылі, чаму варыянт "літвін" лепшы за "літоўца" ў дадзеным канкрэтным кантэксце. Больш таго, прывялі аўтарытэтныя крыніцы ў пацвярджэнне гэтаму. Калі ў Вас ёсць крыніцы на "літоўца-грамадзяніна", калі ласка, дадайце іх. А пакуль я паставіў артыкул пад ахову, каб не засмечваць гісторыю правак. Як толькі з'явіцца паразуменне і аўтарытэтныя крыніцы на Ваш варыянт, адразу ж зніму ахову. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 14:35, 1 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]

Удзельніку "Дзяніс Тутэйшы" таксама патлумачылі, што выраз «Litwin-obywatel» перакладаецца толькі як «Літовец-грамадзянін». А «літвін» - гэта ўсяго толькі паланізм у беларускай мове. // А пра нацыянальнасць Ельскага я абавязкова дадам крыніцы. Беларусы павінны ведаць, як шмат палякі зрабілі для іх.--Pracar (размовы) 16:46, 1 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]

Якім бокам яго нацыянальнасць да псеўданіма, і пераклада псеўданіма? Дзякуй за артыкул, але ў выпадку з псеўданімам — Вікіпедыя не месца для ўласных даследаванняў. І вайна правак развязаная вамі, а не мной, я падаваў крыніцы. Навошта вы «гадоў» на «год» выпраўлялі — таксама не ведаю, хоць слоўнікі пакуль што дапускаюць «праз 20 год», але гэта русізм, які з'явіўся праз пераклад слова «лет».--Liashko (размовы) 16:09, 1 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]
Ну, калі слоўнікі указваюць на тое, што трэба пісаць «праз 20 год», то чаму ўдзельнік змяняе?--Pracar (размовы) 17:01, 1 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]
Слоўнікі і даведнікі ўказваюць на тое, што трэба пісаць «праз 20 гадоў».--Liashko (размовы) 17:16, 1 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]

З польскай мовы litwin можа перакладацца і ліцьвін/літвін?--Pracar (размовы) 16:51, 1 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]

Вядома, залежыць ад кантэксту.--Liashko (размовы) 17:16, 1 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]

Хай рыхтуецца ўдзельнік "Liashko" дзякаваць палякам. Ельскі - гэта, канешне ж, паляк.--Pracar (размовы) 17:25, 1 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]

То літовец, то паляк. Вы ўжо вызначыцеся.--Liashko (размовы) 18:30, 1 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]

Я дакладна ведаю этнічную прыналежнасць Ельскага. Гэта толькі ўдзельнік "Liashko" не ведае, а лезе праўкі рабіць. Дзёргаецца нешта. Хапае там і без удзельніка "Liashko" каму рабіць праўкі. Ёсць людзі, якія зробяць усё нашмат прафесійней. Абы б толькі ім не заміналі.--Pracar (размовы) 18:36, 1 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]

Няхай удзельнік Працар яшчэ паплача тут. Вікіпедыя — не месца для ўласных даследаванняў. Напісана ў крыніцах літвін, вось няхай і піша так. А тое дзёргаецца, да літоўскай нацыі залічвае. Прафесіяналы ўжо вызаначылі і напісалі ў энцыклапедычных даведніках.-Liashko (размовы) 19:49, 1 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]

Не, плакаць будзе удзельнік "Liashko". І ніякая БЭ яму не дапаможа)).--Pracar (размовы) 19:59, 1 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]

Хочаце навандаліць на «Ельскі — паляк»? Ну, можаце з дадаваннем крыніцы напісаць, што ён лічыў сябе палякам, але гэта ня робіць яго польскім гісторыкам і пісьменнікам.--Liashko (размовы) 21:37, 1 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]

Свае галёўныя работы «Нарыс развіцця краёвай гаспадаркі ў супастаўленні са звычаямі народа ад першабытных часоў да апошняга часу» і «Замалёўкі звычаяў шляхты ў супастаўленні з эканомікай і лёсам народа ў Польшчы і Літве» Ельскі выдаў на польскай мове; а «Каханне, злачынства і мараль» (1876), «Пра асноўныя супярэчнасці ў нашых ведах пра сусвет» (1877) - на расэйскай. Чаму ж Ельскі не польскі гісторык і не расэйскі пісьменьнік? // І чаму ўдзельнік "Liashko" так зняважліва адносіцца да таго Ельскага? Палякі столькі зрабілі карыснага для беларусаў. Нішто не замінае беларусам не вандальна, а культурна напісаць і падзячыць палякам за іх дапамогу.--Pracar (размовы) 22:16, 1 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]

Спадар Працар яшчэ і мовазнаўца, ды «спецыяліст» па клясычным правапісе? Шкада, што столькі трасянкі ў тэкстах. Наконт моваў выдання Ельскім — спадару Працару ды і не ведаць, што на іншай мове ў РІ ён выдаць не мог. А што наконт пераклада Пана Тадэвуша па-беларуску, надрукаванага ў Львове, у Аўстра-Венгрыі? Так можна ўсіх беларускіх тагачасных дзеячаў у рускіх ці палякаў запісаць.--Liashko (размовы) 14:01, 2 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]

Хай удзельнік "Liashko" чытае артыкул пра Ельскага ўважліва: галёўныя польскамоўныя работы «Нарыс развіцця краёвай гаспадаркі ў супастаўленні са звычаямі народа ад першабытных часоў да апошняга часу» і «Замалёўкі звычаяў шляхты ў супастаўленні з эканомікай і лёсам народа ў Польшчы і Літве» надрукаваны ў Аўстра-Венгрыі, а не Расійскай Імперыі. І нішто не замінала Ельскаму надрукаваць там свае работы не на польскай мове.--Pracar (размовы) 14:10, 2 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]

Канешне, я пажартаваў наконт нацыянальнасці Ельскага. Дзе вы бачылі палякаў, якія б добра адносіліся да беларусаў? Яшчэ Тадэвуш Касцюшка непераносіў польскай фанабэрыі. У лісце да генерала Несялоўскага 7 лютага 1790 г. Касцюшка прасіў вырваць яго з польскай арміі і вярнуць у Вялікае Княства Літоўскае: «Заклінаю ўсім, што ёсць у жыцці наймілейшага, жоначкай і дзеткамі... каб схацеў, яснавяльможны пане дабрадзею, вырваць мяне з такога непрыемнага месца… Бачыць Бог: слова не маю да каго сказаць – і добра, бо з валамі ніколі не размаўляў» [2].--Pracar (размовы) 16:50, 10 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]

А аўтарытэтныя крыніцы кажуць, што Ельскі ніколі не карыстаўся псеўданімам «літвін-грамадзянін», а толькі польскамоўнымі «Bocian z nad Ptyczy» і «Litwin-obywatel», што перакладаецца на беларускую мову як «Бусел з-над Пцічы» і «Літовец-грамадзянін» адпаведна.----Pracar (размовы) 23:34, 13 красавіка 2016 (MSK)[адказаць]

Аўтарытэтныя крыніцы перакладаюць гэты псеўданім як «Літвін-грамадзянін». Навошта было тады пакідаць крыніцы, у якіх так пазначана?--Liashko (размовы) 23:48, 13 красавіка 2016 (MSK)[адказаць]

Перакладаюць не крыніцы, а людзі перакладаюць. І тыя людзі перакладаюць слова «Litwin» неправільна, бо займаюцца літвінізмам.--Pracar (размовы) 14:25, 14 красавіка 2016 (MSK)[адказаць]

Дудзіцкая воласць у 1834 годзе?[правіць зыходнік]

Аляксадр Ельскі нарадзіўся ў прыватным маёнтку Дудзічы. Воласці на нашых землях (у складзе Расійскай імперыі) з'явіліся ў ходзе рэформаў П. Кісялёва 1840-х гг., але аб'ядноўвалі яны выключна паселішчы казённыя, не маючы паміж сабой нават агульных межаў. Воласці як адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі паветаў створаныя толькі ў ходзе рэформы 1861 г. Няўвязачка.--Дамінік (размовы) 20:57, 4 снежня 2020 (+03)[адказаць]