Размовы:Беларускае нацыянальнае адраджэнне

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Перыяд канца XX — пачатку XXI стагоддзяў ператварыўся ў БНФ-аўскі агітацыйна-прапагандысцкі матэрыял. Артыкул мусіць быць перапісаны: БНФ да незалежнасці Беларусі мае прыкладна такое ж дачыненне, як да незалежнасці Казахстана. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 16:29, 14 кастрычніка 2014 (FET)

Да і да XX ст. - Каліноўскі як вызваліцель беларускага народа? - гэта устарэлая радзянская трактоўка. А беларускую акадэмічна покуль не выпрацвалі - тэма склізкая. Ў польскіх крыніцах мэты і матывы Каліноўскага некалькі іншыя)). Дарэчы, у 1990-х у Беларусі праводзілася шмат навуковых канфярэнцый с гэтай тэмай, па вынікам якіх выходзілі кнігі. Зараз знайшоў у сябе том на 400 старонак - "Фарміраванне і развіццё націянальнай самасвядомасці беларусаў": сярод шалухі много цікавага, крыніц многа. Вось такія кнігі і трэба гартаць, а не альбом дат пісьменніка Арлова. Артыкул дрэнны, шляхі адраджэння не паказаны.--Ohlumon (размовы) 09:45, 10 снежня 2016 (+03)[адказаць]
А Заходняя Беларусь пад Польшчай? Ні слова пра яе. А там якая палітычная барацьба была! Якія цудоўныя беларускія школы і гурткі адчыняліся - потым іх польскія ўлады прыхлопнулі. А Белінкульт? - амаль з нічога узрадзіў беларускую гуманітарную навуку.--Ohlumon (размовы) 09:57, 10 снежня 2016 (+03)[адказаць]
Выдатна, што Вы валодаеце гэтакімі ведамі. Увесь калектыў будзе Вам удзячны, калі дапоўніце артыкул. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:43, 10 снежня 2016 (+03)[адказаць]
Ды тут не дадаваць трэба, а выдаляць артыкул. Мы павінны зыходзіць з гістарычнай навукі. Вы ведаеце што такое у беларускай акадэмічнай гісторыі Адраджэнне? І калі яно пачалося, і ў чым яго сэнс? Ну, хоць бы аўтар тут пацікавіўся. Не кажу ўжо пра энціклапедыі.--Ohlumon (размовы) 17:53, 12 снежня 2016 (+03)[адказаць]
Вам ніхто не замінае перапісаць, а не разводзіць дэмагогію. --Artificial123 (размовы) 17:57, 12 снежня 2016 (+03)[адказаць]
Пачынаецца - ў сярэдзіне 19-га стагоддзя Ян Чачот, Уладзіслаў Сыракомля, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Ян Баршчэўскі і шэраг іншых пісьменнікаў стварылі першыя літаратурныя творы на сучаснай беларускай мове. Так пачынаецца. І справа не ў тым, што гэта была не сучасная мова, а ў тым, чаму іх творы з'явіліся нацыянальнымі, самасвядомымі. Але справа і не ў гэтым, вы палядзіце ў энціклапедыях (лепей Ў ЭЛіМ)е пра беларускае Адраджэнне.Гэта зусім другое - не тое, пра што вы напісалі. Адраджэнне ў гістарычнай навуцы - гэта часовый адрэзак ў гісторыі і культуры. У Беларусі гэта XVI-першая палова XVII ст. У вас адбылася падмена паняццяў.--Ohlumon (размовы) 18:41, 12 снежня 2016 (+03)[адказаць]
Вам ніхто не замінае перапісаць, а не разводзіць дэмагогію. --Artificial123 (размовы) 19:16, 12 снежня 2016 (+03)[адказаць]
А што я сказаў не так? У чым дэмагогія? Не, давайце па справе. Перапісаць немагчыма, трэба ўсё зносіць. Вось вам акадэмічны артыкул із апошніх - што такое Адраджэнне, [1], - што не так? Першага рэктара БГУ У. Пічэту я вам ўжо пріводзіў.--Ohlumon (размовы) 15:38, 13 снежня 2016 (+03)[адказаць]
"Перапісаць немагчыма" - рукатвар. Зносіце стары тэкст, дадаеце новы. Вы больш тут (і не толькі) пустыя балачкі разводзіце. --Artificial123 (размовы) 15:40, 13 снежня 2016 (+03)[адказаць]
Дык вы пріызнаеце, што артыкул не каціць. Ну, і з якага ландыша вы мне гэты свой касяк суеце перапісваць? Знесці тэкст проста. Мяне спыняла, што вы ўсё-ткі працавалі над артыкулам, з чаго гэта я яго буду зносіць. Тым больш, што для белвіки вы зрабілі шмат. Мае к вам адносіны самые добрыя і паважлівыя. І зробіце вы тут яшчэ больш. Але цяпер здзіўляе ваша стаўленне да ўласнай працы - выдаляйце, пішыце, што хочаце. Якога ж чорта вы яго рабілі? і цяпер патрабуеце, каб я яго пісаў? Вы на мяне не крыўдуйцеся, але тэма складаная і шматступенная, і, больш таго, - нацыянальная, - гэта павінна быць вялікі артыкул, і рыхтаваць яго трэба не за два дні. Нічого асабістага, за Радзіму крыўдна.--Ohlumon (размовы) 16:32, 13 снежня 2016 (+03)[адказаць]
Кожны можа правіць, як хоча. Артыкул я перацягваў і толькі рады, калі хтосьці будзе яго дапрацоўваць. І хаміць не трэба, бо атрымаеце папярэджванне. І не Ваша справа, колькі я тут зраблю, можа, я заўтра сам сябе заблакую. --Artificial123 (размовы) 17:05, 13 снежня 2016 (+03)[адказаць]