Размовы:Савет Міністраў Андрэя Кабякова

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Існаванне асобнага «Кабінета міністраў Андрэя Кабякова» — уласнае даследаванне. 27 снежня 2014 былі прызначаны некаторыя новыя члены ўрада, але гэта не значыць што з'явіўся новы ўрад, нават калі новы Прэм'ер-міністр (у рускай Вікіпедыі, напрыклад, урады адрозніваюць паводле прэзідэнцкага тэрміну, што куды больш слушна). Іншыя падрабязнасці можна знайсці тут.

Прапаную аб'яднаць артыкулы Кабінет міністраў Андрэя Кабякова і Кабінет міністраў Міхаіла Мясніковіча, аб'яднаны артыкул назваць Склад Савета Міністраў Беларусі з 2010 .--Artsiom91 (размовы) 21:30, 4 студзеня 2015 (FET)

  • Сімвал голасу «выдаліць» Выдаліць Згодны са Спадаром Арцёмам. --Kalinowski (размовы) 22:07, 4 студзеня 2015 (FET)
  • Сімвал голасу «пакінуць» Пакінуць А што слушнага? Прэзідэнт у Беларусі 20 гадоў адзін і той жа, а рэспубліка не прэзідэнцкая, а змяшанага тыпу (як і Францыя, з чыей Канстытуцыі была спісана беларуская). Прэзідэнт з'яўляецца толькі главой дзяржавы, які выконвае ролю арбітра, а глава Урада (кабінета міністраў) — прэм'ер-міністр, таму такая назва цалкам абгрунтаваная, аналагічна робяць ва ўкраінскай (Украіна таксама рэспубліка змяшанага тыпу) і французскай вікі. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:01, 8 студзеня 2015 (FET)
Як гэта Беларусь не прэзідэнцкая рэспубліка? --Artificial123 (размовы) 13:53, 8 студзеня 2015 (FET)
  • Сімвал голасу «пакінуць» Пакінуць Мне цікава, як Сп. Artsiom91 і Kalinowski прапануюць называць артыкулы, у якіх будзе прадстаўлены спіс членаў урада Беларусі за ўвесь перыяд, пачынаючы з Кебіча!? Можна выкарстоўваць варыянт: Урад на чале з А. Кабяковым, … з М. Мясніковічам. Гэта першае. Па-другое, паважаны Сп. Чаховіч Уладзіслаў пасля ўсіх змен у Канстытуцыі РБ, яна ўжо не падобная да Канстытуцыі Францыі, а падобны толькі першы яе варыянт 1994 г. Такім чынам Беларусь праіснавала рэспублікай змяшанага тыпу ўсяго 3 гады (1994—1996). Пасля ўсіх змен наша краіна вельмі добра падыходзіць да новага паняцця форм праўлення ў паліталогіі — суперпрэзідэнцкая рэспубліка. Гэтае паняцце ўвялі спецыяльна для рэспублік, у якіх прэзідэнт (або прэм'ер-міністр) паўафіцыйна трымае ў сваіх руках і заканадаўчую, і выканаўчую, і часткова судовую ветві ўлады, аднак абіраецца на пасаду (паў-)легетымна. У XX ст. пра такую форму праўлення пісалі б як пра аўтарытарную дыктатуру, пачатак якой быў пакладзены пасля дзяржаўнага перавароту 1996 г. Аднак, сёння XXI ст.--Dzianis Niadbajla (размовы) 15:30, 8 студзеня 2015 (FET)
Спадар Дзяніс, а можаце даць спасылку, дзе б былі апісаны канкрэтныя змены пасля рэферэндумаў (не знайшоў, адна вада)? Беларусь ну ніяк не можа быць прэзідэнцкай, бо ў прэзідэнцкіх рэспубліках прэзідэнт адначасова з'ўляецца главой выканаўчай ўлады, а паводле Канстытуцыі РБ ён не ўваходзіць ні ў адну з галін улады, яму прысвечана асобная глава. У прэзідэнцкай рэспубліцы ўрад, як асобны калегіяльны орган, адсутнічае, пры прэзідэнце існуе кабінет, дзе міністры маюць толькі дарадчы голас (вось тут можна абмеркаваць назву артыкулаў, можа слушна будзе пісаць Урад Міхаіла Мясніковіча, а не Кабінет міністраў Міхаіла Мясніковіча). Таксама ў прэзідэнцкай рэспубліцы глава ўрада і міністры не нясуць адказнасці перад парламентам, а ў РБ нясуць. У прэзідэнцкай рэспубліцы прэзідэнт не мае права датэрмінова распусціць парламент, а парламент не мае права здымаць з пасад міністраў шляхам вотуму недаверу, а ў Беларусі маюць. Тэрмін суперпрэзідэнцкая рэспубліка выдуманы, каб завэлюмаваць аўтарытарныя дыктатуры, і хутчэй паказвае на палітычны рэжым, пры якім прынцып падзялення ўлады дэкларуецца, але не выконваецца, чым не сапраўдную форму кіравання, якая вызначаецца Канстытуцыяй. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 16:48, 8 студзеня 2015 (FET)
Сп. Чаховіч Уладзіслаў, трэба пачакаць, бо ўсё ў друкаваным варыянце дома, а на памяць — не памятаю. Напрыклад, знайдзіце матэрыялы беларускага палітолага Віктара Чарнова. Тэрмін суперпрэзідэнцкая рэспубліка — гэта не выдумка, а феномен сп. Уладзіслаў. Артур Шлезінгер малодшы гэты феномен ахарактарызаваў як «імперскае прэзідэнства»[1]. Справа ў тым, што пасля «адрачэння» паліталогіі ад некаторых марксісцкіх догм і ідэй, выявілася, што некаторыя дзяржавы зусім не ўпісваюцца ў параўнаўча-канстытуцыйныя даследаванні, у выніку чаго некаторыя аўтарытарныя дзяржавы, аказаліся т.зв. «недааўтарытарнымі». Вось Вам працэс усталявання суперпрэзідэнцкай рэспублікі: 1) замацаванне перавагі палітычнага актара ва ўласнай партыі (не абавязкова ў ролі ўласнай партыі выступае нейкая палітычная сіла, або арганізацыя. У Беларусі — гэта партыя ўлады — круг дзяржаўных службоўцаў, якія падтрымліваюць дзейнасць прэзідэнта на розных узроўнях); 2) цэнтралізацыя дзяржавы (напрыклад, мясцовыя Саветы дэпутатаў, не маюць якіх-небудзь важкіх ні заканадаўчых, ні фінансавых паўнамоцтваў; 3) падаўленне палітычнай апазіцыі; 4) падпарадкаванне заканадаўчай і судовай улад прэзідэнту[2].--Dzianis Niadbajla (размовы) 18:59, 8 студзеня 2015 (FET)
Не мае асаблівага значэння, якая ў нас рэспубліка. Маем факты:
1) Усіх членаў урада прызначае Прэзідэнт, Прэм'ер-міністр нікога не прызначае і нікога не можа адправіць у адстаўку — таму не зусім зразумела, чаму гэта «яго» урад;
2) Адкуль назва «кабінет міністраў»? Яе нідзе няма. У іншых вікіпедыях так і пішуць «Урад», для Беларусі можна «Савет Міністраў»;
3) У Беларусі, пасля абрання (ці пераабрання) Прэзідэнта ўрад мусіць падаць у адстаўку (згодна з Канстытуцыяй). Па факце, міністры працягваюць працу, але афіцыйна яны ўжо не міністры, а «в.а. міністра». Праз некаторы час, Прэзідэнт прызначае новы ўрад (менавіта, усіх міністраў і інш.). Так было, прыкладам, 28 снежня 2010 года, калі быў прызначаны новы ўрад Мясніковіча. Але 27 снежня 2014 была іншая сітуацыя — проста былі прызначаны некалькі новых міністраў, сярод іх і Прэм'ер-міністр. Ніякай адстаўкі папярэдняга ўрада не было, як і прызначэння новага.
У выніку, як сама назва артыкула, так і само існаванне асобнага ўрада з'яўляюцца арыгінальным даследаваннем (пагатоў, няма ніводнай спасылкі).--Artsiom91 (размовы) 23:03, 8 студзеня 2015 (FET)
Наконт таго, як менаваць артыкулы са складамі ўрадаў, то прапаную спадарству азнаёміцца з артыкуламі ру-вікі. Там артыкул на адзін прэзідэнцкі тэрмін (і яшчэ асобна ўрад Кебіча, які таксама быў прызначаны пасля адстаўкі папярэдняга ўрада ў сувязі з абраннем новага Вярхоўнага Савета; магчыма, могуць быць пытанні па асобнаму ўраду Чыгіра, але, здаецца, і там мела месца адстаўка). Такі набор артыкулаў лічу прымальным, але, на мой погляд лепей пазначаць год замест прэм'ер-міністра, хоць гэта і не вельмі прынцыпова. Таксама, трэба мець на ўвазе, што ўрад Кебіча не першы ў Беларусі — бо юрыдычна БССР і РБ гэта адна і тая ж краіна (гэта да вызначэння «8-ы Савет Міністраў»).--Artsiom91 (размовы) 23:03, 8 студзеня 2015 (FET)
1) Гэта яго ўрад, бо ён з'яўляецца главой гэтага ўрада (чытай выканаўчай улады).
2) Кабінет міністраў — агульная назва вышэйшых органаў выканаўчай улады, у выпадку з Беларуссю, калі кабінет міністраў рэдка сустракаецца ў СМІ і афіцыйных дакументах, можна выкарыстоўваць слова Урад — не прынцыпова, але гэта дыскусія для старонкі Вікіпедыя:Да перайменавання.
3) І? Артыкул 115. Кабінет Міністраў Украіны складае паўнамоцтвы перад новаабранай Вярхоўнай Радай Украіны.--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 00:02, 9 студзеня 2015 (FET)
1) Магу пагадзіцца, што імя прэм'ера можа быць у артыкуле. Думаю, гэта варта вызначыць пасля таго як пагадзімся, ці варта аб'ядноўваць артыкулы пра ўрады Мясніковіча і Кабякова.
2) Кабінет міністраў — гэта Ваша ўласная назва, да таго ж гэта блытае з перыядам 1994—1996, калі Урад Беларусі афіцыйна называўся Кабінетам Міністраў; агульная ж назва — Урад. Афіцыйна Урад Беларусі зараз называецца Саветам Міністраў і не інакш. Калі і ўжываецца «кабінет міністраў», то толькі ў неафіцыйна-гутарковым сэнсе.
3) Вось, ва Украіне пасля выбараў у Раду 2012 не змяніўся Прэм'ер, але згодна з гэтым пунктам Канстутуцыі змяніўся ўрад (адпаведна Першы і Другі ўрады Азарава). Адрозненне Украіны і Беларусі ў тым, што разам з прэм'ерам у суседзяў адпраўлялі ў адстаўку ўвесь урад, што ў Беларусі не мае месца.--Artsiom91 (размовы) 00:34, 9 студзеня 2015 (FET)
Спадар Арцём мае рацыю ў тым, што ўрад па сутнасці не змяніўся ад змены прэм'ер-міністра, не было ніякай працэдуры накшталт выбараў. У рэаліях «беларускай палітыкі» ніводны міністр можа не мяняцца 10 гадоў, а прэм'ер-міністр можа мяняцца кожны месяц. Тады што, кожны месяц будуць стварацца новыя аднолькавыя артыкулы з рознымі назвамі? --Kalinowski (размовы) 01:08, 9 студзеня 2015 (FET)

Зноскі

  1. Schlesinger А.Jr. The Imperial Presidency
  2. Kwasi Prempeh H. Presidential Power in Comparative Perspective // Hastings Constitutional Law Quarterly. 2008. Vol. 35. № 4.