Размовы:Святлана Аляксандраўна Алексіевіч

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Літаратурная прыналежнасць[правіць зыходнік]

У артыкуле стаяла спасылка, Алексіевіч гаворыць пра сябе як пра рускую пісьменніцу, піша на рускай, у Беларусі не нарадзілася і нават не жыве. Змянілі на беларускую пісьменніцу, спасылку выдалілі, што пра гэта думаць? Таксама і вызначэнне яе літаратурнага амплуа было дакладней акрэслена, цяпер не. --Максім Л. (размовы) 22:13, 9 кастрычніка 2013 (FET)

Сп.Максім, калі ласка, зрабіце адкат праўкі Ежы Кундрата, бо С.Алексіевіч лічыць сябе рускай пісьменніцай. --Rymchonak (размовы) 22:39, 9 кастрычніка 2013 (FET)
Зрабіць проста адкат не правільна будзе, па-мойму, прынамсі, пачакаем адказу. --Максім Л. (размовы) 00:01, 10 кастрычніка 2013 (FET)
Сюды можна дадаць з дзесятак аўтарытэтных крыніц, дзе Святлана Аляксандраўна Алексіевіч называецца беларускай пісьменніцай. Мне гэтым заняцца? --JerzyKundrat (размовы) 08:51, 10 кастрычніка 2013 (FET)
Крыніцы гэта добра, але Алексіевіч сама так не лічыць, а гэта мусіць сама аўтарытэтная з крыніц. --Максім Л. (размовы) 10:02, 10 кастрычніка 2013 (FET)
Літаратурная прыналежнасць усё ж вызначаецца літаратуразнаўцамі. Увогуле, пры фармуліроўках азначэнняў першачаргова лічу патрэбным карыстацца аўтарытэтнымі беларускамоўнымі крыніцамі (выданні БелЭн, Мінадукацыі РБ і пад.) --JerzyKundrat (размовы) 10:18, 10 кастрычніка 2013 (FET)

Цяпер пра тое, што С. Алексіевіч лічыць сябе рускай пісьменніцай. Чытаем на персанальным сайце: Светлана Алексиевич - всемирно известный белорусский прозаик, пишущий на русском языке. --JerzyKundrat (размовы) 11:36, 10 кастрычніка 2013 (FET)

А вось як пачынаецца "Чарнобыльская малітва":

"

Беларусь... Для мира мы terra incognito — неизвестная, неизведанная земля. “Белая Россия” — так примерно звучит название нашей страны на английском языке. О Чернобыле все знают, но только в связи с Украиной и Россией. Мы еще должны рассказать о себе...

"

Чытайце --JerzyKundrat (размовы) 12:18, 10 кастрычніка 2013 (FET)

Грамадская дзейнасць[правіць зыходнік]

Варта вярнуць тое, што адзін з удзельнікаў назваў «згадка пра нязначную персону». Канкрэтна, фразу, дзе гаворыцца, што з удзелам С. Алексіевіч 29 кастрычніка 2019 г. Рада прыняла рашэнне аб выключэнні з Беларускага ПЭН-цэнтра Паўла Севярынца. Гэта грамадска значная падзея, а да таго ж адзіны рэальны крок С. А. на чале Бел. ПЭН-цэнтра за апошнія тыдні. Не кажучы пра тое, што П. Севярынец ніяк не можа лічыцца «нязначнай персонай».

Рада прыняла рашэнне, ці С. Алексіевіч прыняла рашэнне? --JerzyKundrat (размовы) 19:10, 21 лістапада 2019 (+03)[адказаць]

Рада з удзелам, у прысутнасці і пад кіраўніцтвам С. Алексіевіч. Якая ў той дзень дэкларавала сваю еднасць з большасцю чальцоў Рады: «Мы мусім стаць разам, стаць добрай тусоўкай… Мы ідзем да свабоды, мы прынялі гэтае рашэньне, мы хочам пачынаць жыць інакш, без усялякіх гульняў. Мы выключылі Паўла Севярынца.» https://www.svaboda.org/a/30242575.html

Гаворыце пракламацыямі наўпрост. І як Вам трыбуна? --JerzyKundrat (размовы) 12:47, 22 лістапада 2019 (+03)[адказаць]

«Пракламацыі» рабіліся 29.10.2019, калі з ПЭН-цэнтра выключалі Севярынца. Як бы да яго ні ставіцца, гэта палітык і пісьменнік з грамадскай вагой, і ўдзел у яго выключэнні дадае пэўныя штрыхі да партрэту гераіні. Я паспрабаваў сцісла апісаць падзею са спасылкай на вядомыя факты, абстрагаваўшыся ад ацэнкі бакоў канфлікту. Іронія тут наўрад ці была дарэчная.

Цяпер, калі ласка, зрабіце тое самае ў якой-кольвек аўтарытэтнай крыніцы, а мы затым гэта скапіруем у Вікіпедыю з пазначэннем Вашага аўтарства. --JerzyKundrat (размовы) 13:32, 22 лістапада 2019 (+03)[адказаць]

Аўтарства ў гэтым выпадку, з майго пункту гледжання, істотнага значэння не мае. Хіба пакіну тут сказ, які 3 тыдні таму далучаў да раздзелу «Грамадская дзейнасць»: «З яе ўдзелам 29 кастрычніка 2019 г. Рада прыняла рашэнне аб выключэнні з Беларускага ПЭН-цэнтра Паўла Севярынца[1]». Пазней гэты нейтральны сказ быў выдалены (гл. гісторыю зменаў) — па-мойму, беспадстаўна. JerzyKundrat, калі ласка, паспрабуйце ўставіць яго яшчэ раз — спадзяюся, Вам пашанцуе болей :) Калі ж артыкул «Радыё Свабода» для Вас — не аўтарытэтная крыніца, то можна спаслацца на https://gazeta.arche.by/article/228.html Або, у крайнім выпадку, на https://belisrael.info/?p=21709

«Паўла Севярынца выключылі з ПЭН-цэнтру», «ПЭН-цэнтр: перыяд „паўраспаду“», — крычаць загалоўкі. Такім чынам мы трапляем у курс гэтых НАВІНАЎ. Біёграфы С. Алексіевіч праўда нек сціпла пакуль рэагуюць. --JerzyKundrat (размовы) 14:22, 22 лістапада 2019 (+03)[адказаць]

Незалежна ад стылю загалоўкаў (і саміх тэкстаў), факт удзелу С. Алексіевіч як старшыні Рады Бел. ПЭН-цэнтра ў выключэнні Севярынца аспрэчыць няможна. Уласна, гэты факт адзначаны і тут: https://be.wikipedia.org/wiki/Беларускі_ПЭН-цэнтр Не думаю, што варта чакаць рэакцыі "біёграфаў" (з БелЭн? Мінадукацыі РБ?), каб замацаваць адзін сказ у артыкуле "Вікі". Вашае права меркаваць іначай.

Таксама можна й Пятру Рудкоўскаму яго цытату з артыкула пра Беларускі ПЭН-цэнтр упісаць на старонку, напрыклад. Толькі гэта будзе абсурдна. --JerzyKundrat (размовы) 14:48, 22 лістапада 2019 (+03)[адказаць]

JerzyKundrat, хочаце перамяніць тэму? Па сутнасці-то аналогія кульгае: я не прапаноўваў устаўляць на старонку, якую мы дагэтуль абмяркоўвалі, цытату з эмацыйнай прамовы С. Алексіевіч пра ПЭН і Севярынца. Яшчэ раз: нічога асабістага, прапаную канстатаваць удзел адной знанай пісьменніцы ў выдаленні з грамадскай суполкі другога знанага пісьменніка і жыць далей. Пакідаю апошняе слова за Вамі.

Хочаце падсвяціціь знанага пісьменніка П. Севярынца нобелеўскімі промнямі? --JerzyKundrat (размовы) 15:21, 22 лістапада 2019 (+03)[адказаць]
  1. https://www.svaboda.org/a/30242343.html