Размовы з удзельнікам:Naprimer.18

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Прывітанне! Рада бачыць цябе ў Вікіпедыі.

Заданне:[правіць зыходнік]

  1. Дадай на сваю старонку інфармацыю пра сабе, бо Вікіпедыя - гэта супольнасць, а калі ты праходзіш у любую супольнасць, ты знаёмішся з людзьмі.
  2. Неабходна дадаць 3 абзацы тэксту па любой з тэмаў атамнай фізіцы
    • са спасылкамі (чырвонымі і сінімі)
    • і крыніцамі інфармацыі, аформленымі як зноскі. (! Крыніцы інфармацыі - не перакладаюцца на бел. мову, а бяруцца як ёсць, на той мове, на якой напісаны.)
  3. Праверыць выкананне задання аднаго са сваіх аднагрупнікаў (крыху пазней у каментары напішу табе - хто гэта будзе). Аналагічна вікі-рэдактары правяраюць адзін аднаго ў Вікіпедыі:
    • табе трэба будзе ацаніць яго(яе) заданне па першых 2-х пунктах. І пракаментаваць на яго(яе) старонцы размоваў.
    • (табе трэба будзе навучыцца падпісваць свае каментары. Падпісванне робіцца нажаціем кнопкі з алоўкам у панэлі рэлагавання, ці ўстаўкай сімвалаў --~~~~)
  4. Запоўніць анкету адваротнай сувязі.

Абірай тэму і пішы. Калі будуць пытанні - пытай (можаш пісаць пытанні пад гэтай тэмай, тэгіраваць мяне (Svetit), ці пісаць пытанні на маёй старонцы размоваў (Размовы з удзельнікам:Svetit)).

Карысныя спасылкі:[правіць зыходнік]

  • Вось тут дапаможнік па працы з Вікіпедыяй: карысная інфармацыя пра тое што такое Вікіпедыя, як яе рэдагаваць, як камунікаваць з супольнасцю. Калі ты яго асіліш, зможаш быць "падаванам" у Вікіпедыі, а не проста юзерам.
  • Рэсурс для праверкі правапісу Добрапіс. Перад тым, як дадаць тэкст у Вікіпедыю, варта праверыць яго на памылкі.
    • Калі дадаеш тэкст на беларускай мове, абавязкова ўсталюй беларускую раскладку клавіятуры, таму што текст з англіскімі "і" не будзе знаходзіцца пры пошуку.
  • Таксама ты можаш прыйсці на адну з нефармальных Вікі-сустрэчаў, пазнаёміцца з іншымі вікі-рэдактарамі, запытаць дапамогі, і, магчыма, прама на сустрэчы зрабіць гэтае заданне.

--Svetit (размовы) 12:23, 31 кастрычніка 2017 (MSK)[адказаць]

Заўвагі да задання[правіць зыходнік]

Вітаю Naprimer.18.

Пакуль ты толькі дадаў тэкст.

  • Не абавязкова дадаваць такія вялікія абзацы, але ну дадаў дык добра, правер на памылкі.
  • Ты не дадаў чырвоныя і сінія спасылкі на значныя словы.
  • Ты неправільна дадаў крыніцу. Неабходна аформіць крыніцу як зноску. паглядзі іншыя артыкулу у Вікіпедыі, знайдзі там зноскі, зрабі па прыкладу.

Калі у цябе штосьці не атрымоўваецца - пытай! Але не зацягвай справу. --Svetit (размовы) 20:26, 13 лістапада 2017 (MSK)[адказаць]

Заўвагі да задання 2[правіць зыходнік]

Naprimer.18, вітаю.

Ты ўжо прасунуўся і дадаў сінія спасылкі, што добра.

Да вышэй сказанага:

  • Ты неправільна ўставіў увесь тэкт. Ты дадаў яго у загалоўкі другога узроўню.. А кажаш html, css, а з вікі-разметкай не разабраўся!

Трэба дадаць тэкст як у іншых артыкулах (Загалоўкі, падзагалоўкі, тэкст датычна розных загалоўкаў). Праглядзі іншыя артыкулы і зрабі па прыкладу, і лепш хутшэй, бо ў такім дрэнным стане тваю інфармацыю могуць хутка выдаліць іншыя вікі-рэдактары.

  • Ты неправільна аформіў крыніцы. Калі твая крыніца кніга - трэба напісаць назву, аўтараў, год выдання, колькасць старонак, старонку з якой ты узяў тэкст. Калі твая крыніца іншы сайт - паглядзі назву артыкула на сайце, назву сайта, лінк на сайт і дадай гэта.

Добры прыклад афармлення крыніц інфармацыі ў выглядзе зносак можаш паглядзець у артыкуле Дынаміка і зрабіць па аналогіі.

  • Разбей свае вялікія абзацы на маленькія. Зараз тэкст нерыяльна чытаць.

--Svetit (размовы) 20:55, 16 лістапада 2017 (MSK)[адказаць]

Праўце тут: Ланцуговая ядзерная рэакцыя. --JerzyKundrat (размовы) 21:20, 20 лістапада 2017 (MSK)[адказаць]

Вось дарэчы тэкст са школьнага падручніка:

Паколькі дзяленне ядзер выклікаюць нейтроны, а ў выніку дзялення зноў нараджаюцца нейтроны, то пры пэўных умовах працэс, які пачаўся аднойчы з аднаго нейтрона, можа прыняць характар ланцуговай рэакцыі: за адным дзяленнем пойдуць другія і г. д.

Ядзерная рэакцыя дзялення, у якой часціцы, што выклікаюць рэакцыю, утвараюцца як прадукты гэтай жа рэакцыі, называецца ланцуговай. Якія ж умовы неабходны для ланцуговых ядзерных рэакцый?

1. Лік другасных нейтронаў N 1.

2. Энергія нейтронаў, якія вылучаюцца пры дязленні, павінна быць дастатковай, каб выклікаць дзяленне ядзер.

3. Павінны адсутнічаць прымесі, якія паглынаюць нейтроны.

4. Неабходна мець мінімальную колькасць рэчыва, каб нейтроны паспелі ўзбудзіць ядро да выхаду з вобласці дзялення ядзер.

Мінімальная маса рэчыва, неабходная для правядзення ланцуговай рэакцыі, называецца крытычнай масай. Калі маса ўзору недастатковая, то нейтроны дзялення пралятаюць праз яго практычна без узбуджэння новых ядзер. Найменшыя памеры і масу мае рэчыва сферычнай формы, паколькі для яго адносіна плошчы паверхні да аб’ёму мінімальная. Радыус сферы павінен быць большым за даўжыню прабегу нейтрона да саўдару з ядром. Тады крытычную масу ўрану 23952U можна ацаніць, і яна складае прыкладна 48 кг. Пры шчыльнасці ўрану 1,895 104 кг м3 радыус шара такой масы роўны прыкладна 8,5 см. Для ізатопаў плутонію 23994Pu крытычная маса складае ўжо 17 кг, што адпавядае шару, радыус якога 6,0 см.

Ланцуговая ядзерная рэакцыя ўпершыню была праведзена ў ЗША Энрыка Фермі ў 1942 г., у СССР — пад кіраўніцтвам Ігара Васільевіча Курчатава ў 1946 г. Зноў утвораныя пры ядзернай рэакцыі дзялення два або тры нейтроны выклічуць дадатковыя акты дзялення, так што працэс лавінападобна нарастае (рыс. 159). Так запускаецца ланцуговая рэакцыя дзялення, некантралюемае (некіруемае) развіццё якой прыводзіць да вызвалення велізарнай колькасці энергіі за кароткі прамежак часу. Падобныя працэсы адбываюцца пры ядзерным выбуху (рыс. 160).

Колькаснай характарыстыкай ланцуговай рэакцыі дзялення з’яўляецца каэфіцыент размнажэння нейтронаў: k n n = 2 1 , дзе n2 — лік нейтронаў у дадзеным пакаленні, n1 — лік нейтронаў у папярэднім пакаленні. Калі каэфіцыент размнажэння k = 1, то лік нейтронаў у ім увесь час застаецца нязменным. Пры k 1 агульны лік нейтронаў у рэактары павялічваецца з цягам часу і магчыма іх некантралюемае размнажэнне, якое прыводзіць да выбуху. Пры k 1 лік нейтронаў памяншаецца, і рэакцыя з цягам часу спыняецца. Нейтроны могуць паглынацца рознымі прымесямі, пакідаць вобласць, у якой адбываецца рэакцыя, губляць сваю энергію ў выніку вялікага ліку актаў рассеяння. З улікам усіх магчымых страт каэфіцыент размнажэння k павінен быць большым за адзінку.

Ланцуговая рэакцыя будзе самападтрымлівацца, калі колькасць нейтронаў у кожным наступным пакаленні не памяншаецца. У ядзерных рэакцыях выконваюцца законы захвання энергіі і імпульсу, электрычнага і барыённага зарадаў. Менавіта яны дазваляюць прадказаць магчымыя шляхі ядзерных ператварэнняў.

Крыніца:

  • Фізіка: вучэб. дапам для 11-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / В. У. Жылко, Л. Р. Марковіч ; пер. з рус. мовы Н. Г. Ляўчук. — 2-е выд., перагледж. і дап. — Мінск : Народная асвета, 2014. — 287 с. : іл. ISBN 978-985-03-2171-8.

Заўвагі да задання[правіць зыходнік]

Вітаю, Naprimer.18.

Цябе правяраў Asaev і правяраў вельмі кепска.

У цябе сцёрлі твае праўкі, таму што яны былі дрэннымі:

  • дрэнна аформленыя,
  • і крыніцы адсутнічалі.

Таму табе трэба рабіць заданне зноў, пакуль цябе зноў не праверыць твой таварышч, і пасля - я.

Ты ў анкеце напісаў, што "ўсе легка", але ты не справіўся. Значыць, трэба будзе запоўніць анкету зноў, калі ўсе зробіш добра.

Не зацягвай і будзь уважлівы. --Svetit (размовы) 14:20, 4 снежня 2017 (MSK)[адказаць]

Ў-70 - пратонны сінхратрон на энергію 70 ГэВ, збудаваны ў 1967 годзе ў Інстытуце фізікі высокіх энергій. На момант збудавання энергія паскаральніка была рэкорднай, ды гэтага моманту Ў-70 - самы высокаэнергетычных паскаральнік ў Расіі. За распрацоўку і ўвод у дзеянне сінхратрона Ў-70 калектыў навукоўцаў быў удастоены Ленінскай прэміі ў 1970 годзе.


Спасылкі Аддзяленне паскаральніка Ў-70

Катэгорыі:Электрадынаміка| Паскаральнікі часціц

^ Такой назвы не можа быць. --JerzyKundrat (размовы) 23:35, 17 снежня 2017 (MSK)[адказаць]

Ваш артыкул перанесены пад назву У-70.--Artsiom91 (размовы) 00:12, 18 снежня 2017 (MSK)[адказаць]

Вітаю, Naprimer.18.

Усе добра. Прыходзь на залік. 22 снежня, 13.00-14.00, 515б. --Svetit (размовы) 01:10, 20 снежня 2017 (MSK)[адказаць]