Дынаміка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дына́міка (грэч. δύναμις, «дынаміс» — сіла) — раздзел механікі, які вывучае прычыны руху целаў. Законы дынамікі дазваляюць, ведаючы характарыстыкі ўзаемадзеяння целаў, атрымаць іх кінематычныя характарыстыкі[1].

Таксама дынамікай нярэдка называюць, датычна іншых абласцей фізікі (напрыклад, да тэорыі поля), тую частку разгляданай тэорыі, якая больш ці менш проста аналагічная дынаміцы ў механіцы.

Часам слова «дынаміка» ўжываецца ў фізіцы не ў апісаным сэнсе, а ў больш агульналітаратурным: для абазначэння працэсаў, якія развіваюцца ў часе, залежнасці ад часу якіх-небудзь велічынь, не абавязкова маючы на ўвазе пэўны механізм або прычыну гэтай залежнасці.

Аснову дынамікі ў класічнай механіцы складаюць законы Ньютана.

Дынаміка, якая базуецца на законах Ньютана, называецца класічнай дынамікай. Класічная дынаміка апісвае рух аб’ектаў са скарасцямі ад доляў міліметраў за секунду, да кіламетраў за секунду.

Аднак гэтыя метады перастаюць быць справядлівымі для руху аб’ектаў вельмі малых памераў (элементарныя часціцы) і пры руху са скарасцямі, блізкімі да скорасці святла. Такія віды руху падпарадкоўваюцца іншым законам.

З дапамогай законаў дынамікі вывучаецца таксама рух суцэльнага асяроддзя, то бок пругка і пластычна дэфармаваных цел, вадкасцяў і газаў.

У выніку прымянення метадаў дынамікі да вывучэння руху канкрэтных аб’ектаў паўстаў шэраг спецыяльных дысцыплін: нябесная механіка, балістыка, дынаміка карабля, самалёта і інш.

Эрнст Мах лічыў, што асновы дынамікі былі закладзены Галілеем[2].

Асноўная задача дынамікі[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычна падзел на прамую і зваротную задачу дынамікі склаўся наступным чынам[3].

  • Прамая задача дынамікі: па зададзеным характары руху вызначыць раўнадзейную сіл, якія дзейнічаюць на цела.
  • Зваротная задача дынамікі: па зададзеных сілах вызначыць характар руху цела.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Тарг С. М. Динамика // Физическая энциклопедия : [в 5 т.] / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Советская энциклопедия, 1988. — Т. 1: Ааронова — Бома эффект — Длинные линии. — С. 616—617. — 707 с. — 100 000 экз.
  2. Мах Э.  Механика. Историко-критический очерк её развития. — Ижевск: Ижевская республиканская типография, 2000. — С. 105. — 456 с. — ISBN 5-89806-023-5
  3. Тарг С. М. Краткий курс теоретической механики. — М.: Высшая школа, 1995. — С. 183. — 416 с. — ISBN 5-06-003117-9