Размовы пра Вікіпедыю:Найменне артыкулаў

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Не зразумела, патлумачце - ці не лепш "Мінск (горад)", "Свіслач (рака)" ды "Караткевіч, Уладзімір Сымонавіч"? Julie 20:41, 2 Красавік 2008 (UTC)

І пра тое, але так вырашыла суполка--Алесь Гарадзенскі 22:33, 2 Красавік 2008 (UTC)
І яшчэ , хто такі DRINI???
Ну, наконт назваў — прыгледзьцеся, колькі сіл траціцца ў рускай ВП на рытуалізаваны парадак назваў; асабліва адыёзна выглядае сітуацыя з імёнамі людзей. У нас людзей менш, і таму быў некалі выпрацаваны просты парадак, які супадае з натуральным моўным. Эканомія сіл, абмінанне спрэчак пра значнасць і большая доля прадказальных вынікаў.
Drini — сцюард (г.зн. вышэй за праектавых адмінаў), ловіць між-праектавых вандалаў. Yury Tarasievich 06:00, 3 Красавік 2008 (UTC)


Прапаную дадаць наступны тэкст ці нешта падобнае на старонцы "Найменне артыкулаў", у падзеле "Шматзначнасць у назве":

Шматзначнасць у назве[правіць зыходнік]

  • Калі ключавое слова назвы можа азначаць некалькі паняццяў, назва артыкула для яго павінна запісвацца так: Ключавое слова, катэгорыя. Дазваляецца таксама проста Ключавое слова, але толькі тады, калі гэтае значэнне з'яўляецца напэўна пераважным. Іншыя варыянты не рэкамендуюцца (напрыклад, Тэрмін (катэгорыя)). Прыклад правільнага напісання: Калька, лексіка.
  • Пажадана для артыкула з назвай, у якой ключавое слова шматзначнае, дадаць у пачатак артыкулу спасылку на старонку з іншымі значэннямі гэтага ключавога слова, выкарыстаўшы шаблон {{значэнні}}. Прыклад: {{значэнні|Спасылка=Гасцінец, значэнні}}.
  • Калі старонка з пералікам значэнняў шматзначнага ключавога слова не існуе -- яе можна стварыць. Пасля пераліку абавязкова дадайце шаблон {{неадназначнасць}}.

--Вікі-Майстар 13:13, 6 Красавік 2009 (UTC); вычытваў Yury Tarasievich 19:25, 6 Красавік 2009 (UTC)

Прынцыпова згодны. Трэба дадаць пра прозвішчы святароў і годы пачатку выдання перыёдыкі. --Максім Л. 06:04, 7 Красавік 2009 (UTC)

Капіталізацыя[правіць зыходнік]

А ці варта увогуле выкарыстоўваць капіталізацыю ў назвах артыкулаў? У папяровых энцыклапедыях яна палягчала пошук патрэбнага артыкула сярод сплашнога тэксту. У Вікіпедыі ж гэта не патрэбна, а выглядае не надта прыгожа. На дадзены момант у беларускай Вікіпедыі сустракаюцца артыкулы як з капіталізацыяй у назве, так і без яе. У большасці іншамоўных Вікі капіталізацыя не ўжываецца. Dalibor 17:51, 24 Студзень 2010 (UTC)

Правіла абавязковай капіталізацыі няма, па-мойму, капіталізацыя назваў цалкам гэта быў эксперымент у пачатку праекта, а ў капіталізацыі прозвішчаў, па-мойму, сэнс ёсць, асабліва прозвішчаў іншамоўных. Ну і, не лічу, што ў нас гэта цяпер самая вострая праблема :) --Максім Л. 18:28, 24 Студзень 2010 (UTC)

Метрапалітэн[правіць зыходнік]

Трэба ўжо вызначыцца як назвы станцый метро правільна пісаць, бо ўдзельнікі пачалі перайначваць із пад рускую Вікіпедыю, што на мой погляд — дрэнна. Прапаную:

  1. Назва, станцыя метро, Месца
  2. Станцыя метро Назва, Месца

Але каб ніякіх дужак! :) --Чаховіч Уладзіслаў 18:53, 1 лістапада 2010 (UTC)

Так, такі выгляд і мне падабаецца :) --Чаховіч Уладзіслаў 19:42, 1 лістапада 2010 (UTC)

Уласныя імёны[правіць зыходнік]

Ёсць прапанова да наймення артыкулаў пра манархаў: Пазбягаць ужыванныя удакладняльных частак пасля коскі, але ужываць назву рода, як гэты здзейснена ў польскай вікі. Напрыклад Леапольд II Габсбург замест Леапольд II, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі‎. --Чаховіч Уладзіслаў 22:42, 12 лютага 2011 (UTC)

Добры дзень! Як трэба перакладаць прозвішчы (да прыкладу, нямецкія) — транслітэраваць ці ўжываць натуральнае вымаўленне: von Weichs — фон Вайхс ці фон Вейхс? у прыватнасці, усюды ў Вікі зараз ён пішацца, як Вейхс, але ж у нямецкай вымаўляецца, як Вайхс. --Igro by (размовы) 14:19, 9 лютага 2018 (MSK)[адказаць]

Патрэбна пісаць так, як даюць аўтарытэтныя беларускамоўныя крыніцы. Калі такіх няма — можна арыентавацца на рускамоўныя. Увогуле, тут і транслітарацыя і натуральнае вымаўленне даюць "Вайхс" (таму пры адсутнасці будзь-якіх кірылічных крыніц дакладна варта передаваць як "ай"), "ей" звычайна пішацца пры наяўнасці нейкай гістарычнай традыцыі перадачы канкрэтнага прозвішча.--Artsiom91 (размовы) 14:24, 9 лютага 2018 (MSK)[адказаць]
Дзякуй. Не знайшоў беларускіх АК, а паўсюль у рускамоўных на першым плане пішуць Вейхс, часам дадавая пасля Вайхс. Разумею, што больш правільна будзе Вайхс, але ж і ў рускай, і ў украінскіх Вікі яго прозвішча пішуць таксама, як Вейхс. Што параіце? --Igro by (размовы) 14:53, 9 лютага 2018 (MSK)[адказаць]
Думаю, лепш пісаць "Вейхс", а калі знойдуцца аўтарытэтныя беларускамоўныя крыніцы — спраўдзіць на іх падставе.--Artsiom91 (размовы) 14:59, 9 лютага 2018 (MSK)[адказаць]
Добра, так і зраблю --Igro by (размовы) 15:08, 9 лютага 2018 (MSK)[адказаць]

Дапаўненне[правіць зыходнік]

Мабыць, сюды таксама трэба дадаць падраздзелы «Абрэвіятуры», «Назвы спартыўных клубаў», «Назвы спартыўных спаборніцтваў», «Назвы катэгорый» і «Ігракі спартыўных клубаў». З павагай, Севастополец (размовы) 22:10, 29 верасня 2018 (MSK)[адказаць]

Калі Вам трэба — прапаноўвайце і дадавайце. Аднак у беларускай Вікіпедыі свае традыцыі і правілы наймення, не варта іх цягнуць з іншамоўных вікіпедый проста таму, што яны там ёсць.--Artsiom91 (размовы) 22:21, 29 верасня 2018 (MSK)[адказаць]
Я ведаю, што ў нас яны іншыя, таму і спытаўся. І дадаць іх я хачу не таму, што "яны ёсць ва іншамоўных вікіпедыях", а таму што яны мусяць быць у кожнай Вікіпедыі. Напрыклад, без іх незразумела, чаму хакейныя клубы ЗША не маюць «ХК», а клубы іншых краін маюць такую абрэвіятуру. З павагай, Севастополец (размовы) 22:28, 29 верасня 2018 (MSK)[адказаць]
Правілы не павінны быць у кожнай Вікіпедыі. Яны распрацоўваюцца для вырашэння спрэчных сітуацый паміж удзельнікамі, каб было зразумела як варта рабіць. Наконт хакейных клубаў ніякіх дамоўленасцей няма і нікому гэтая тэма нецікавая. Калі будзе больш удзельнікаў, якія працуюць у гэтай тэме, тады і правіла будзе мець сэнс, каб канфліктаў не было. Пакуль неабходнасці ў ім няма.--Artsiom91 (размовы) 22:33, 29 верасня 2018 (MSK)[адказаць]
Але гэта жа ненармальна. Гэта значыць, што кожны " як хоча, так і робіць"? І проста таму, што тых, хто цікавіцца гэтай тэмай, няма, ў нас не можа быць правіла? А напрыклад, калі я дабаўлю сюды прапанову (і адпаведна дадам адмысловы шаблон {{Планаванае правіла}}), мае праўкі будуць адкочаныя? З павагай, Севастополец (размовы) 22:39, 29 верасня 2018 (MSK)[адказаць]
Правіла само па сабе можа быць, але калі ніхто ў ім не зацікаўлены, то хутчэй за ўсё яно не будзе мець належнага выгляду, не будзе выконвацца, а калі з’явяцца зацікаўленыя ўдзельнікі, то ўсё роўна зробяць на свой лад, ігнаруючы правілы. Напрыклад зараз згодна з правіламі варта пісаць сярэдняе імя, але фактычна гэта не выконваецца. Таму звычайна спачатку з’яўляюцца ўдзельнікі, якія працуюць ў пэўнай тэме, падчас працы з’яўляюцца нейкія кансэнсусныя дамоўленасці, якія і фіксуюцца ў выглядзе правіла.--Artsiom91 (размовы) 22:47, 29 верасня 2018 (MSK)[адказаць]
Але такім удзельнікам можна будзе паказаць на правіла, а так як яно будзе ўхвалена супольнасцю, яны будуць павінныя яго выконваць. А наконт сярэдняга імені, вы маеце на ўвазе ва англійскіх імёнах? Ну дык калі існуе правіла, варта вынесці да перайменавання і рашэннем супольнасці або правіла будзе скасаванае, або з’явіцца ў нас сярэдняе імя. З павагай, Севастополец (размовы) 23:00, 29 верасня 2018 (MSK)[адказаць]
Правілы не пішуцца раз і назаўсёды, і кансэнсус можа змяняцца. Цяжка будзе паказаць на правіла, у якога пры прыняцці было 1-2 згодных. Ніхто правілы выконваць не павінен, бо ёсць Вікіпедыя:Ігнаруйце правілы, адказнасці за парушэнні ніякай, і калі не знойдзецца таго, хто выправіць згодна з правіламі, то і будзе вісець у "няправільным" выглядзе.--Artsiom91 (размовы) 23:06, 29 верасня 2018 (MSK)[адказаць]
Але мы не можам сядзець і чакаць, пакуль міфічныя "новыя ўдзельнікі" з’явяцца. Мы маем працаваць зараз. Усё жа я напішу правіла, а калі прыйдзе хтосьці новы, мы яму ўкажам на правіла, а калі ён не пагадзіцца, мы зноў пачнем абмеркаванне. Галоўнае, што зараз гэтае правіла будзе выпрацаванае, бо ёсць удзельнікі, якія час ад часу, але ўсё жа ствараюць артыкулы пра футбалістаў, напрыклад вы і я:) З павагай, Севастополец (размовы) 23:14, 29 верасня 2018 (MSK)[адказаць]
І звярну вашу ўвагу, што збіраюся перакладаць з тарашкевіцы--З павагай, Севастополец (размовы) 23:17, 29 верасня 2018 (MSK)[адказаць]