Размовы пра шаблон:Войны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Змест шаблона[правіць зыходнік]

Хто б выказаў свае меркаванні - мо лепей стварыць адзін вялікі шаблон, у якім бы былі пералічаныя усе войны ВКЛ па пунктах (у навігацыйнай табліцы) кшталту:

Войны Вялікага Княства Літоўскага(у тым ліку і ў складзе Рэчы Паспалітай, але дадаваць толькі тыя кампаніі, дзе ўдзельнічала войска ВКЛ)
  • З Маскоўскай дзяржавай: 1368-1372| 1406-1408| ....
  • З Расіяй: 1609-1618| Смаленская вайна (1632-1634)|....
  • З Тэўтонскім ордэнам: Паўночныя крыжовыя паходы| (1283-1409) Вялікая вайна (1409-1411)| 1414|....
  • Іншыя: Вайна за галіцка-валынскую спадчыну|....
  • Грамадзянскія войны: 1381—1384| 1389—1392| ...
  • Бітвы: На Сініх Водах, 1362| Грунвальдская, 1410|... і г.д.

Адзін шаблон прасцей абслугоўваць і адразу бачны маштабнасць! падзей.

Ці зручней калі асобныя шаблоны па ўсіх пунктах?--Zmicier P. (размовы) 11:22, 9 лютага 2013 (UTC)

Дакладна, сэнс ёсць. Дадаць яшчэ войны са Швецыяй і Крымскім ханствам. А вось бітвы, відаць, лепш не дадаваць (напрыклад, Грунвальдская бітва адбылася падчас Вялікай вайны). Таксама незразумела, ці рабіць асобныя пункты для Маскоўскай дзяржавы і Расіі. --Artsiom91 (размовы) 09:02, 10 лютага 2013 (UTC)
Са Швецыяй - так. З Крымскім ханствам таксама, мабыць трэба, хоць самастойных ваенных кампаній Крым не праводзіў, у асноўным разам з Масквой. Падпункт бітвы - пажадана каб быў для паўнаты карціны, тая ж бітва на Сініх водах 1362 гэта эпізод якой вайны? А Кулікоўская бітва 1380, якую таксама можна сюды ўключыць, а Клецкая бітва 1506? - наколькі мне вядома, у айчыннай гісторыяграфіі не вылучаюць асобных войн да гэтых бітваў.
Маскоўская дзяржава/Расія лепей размяжаваць, бо напачтку сваім Маскшўскае княства было ўдзельным княствам, у склад якога не ўваходзілі іншыя рускія ўдзельныя княствы (Цвер, Ноўгарад, Разань). Вага рускіх зямель была большай менавіта ў ВКЛ ажно да 16 стагоддзя. А вось пасля Інфлянцкай вайны якраз і можам гаварыць пра "Расію". Гэта не арыгінальнае даследванне - такую класіфікацыю знойдзем і тут. --Zmicier P. (размовы) 12:24, 10 лютага 2013 (UTC)
Бітвы накшталт Клецкай, якія не адносяць да будзь-якой вайны, павінны быць, але ў раздзеле "Крымскае ханства", бо чаму будуць артыкулы па краінах і асобна - бітвы? Таксама лепш аб'яднаць Залатую Арду, Крымскае ханства і Асманскую імперыю (будуць войны 1620-1621, 1672-1676, 1683-1699 і іншыя)--Artsiom91 (размовы) 13:04, 10 лютага 2013 (UTC)
Акрамя стварэння новага агульнага навігацыйнага шаблона трэба пакінуць больш вузкія, як гэты, якому трэба вярнуць былы выгляд, бо ў цяперашнім выглядзе ён будзе фактычна дубляваць частку новага шаблона, а пад карткай ён куды больш карысны. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:26, 12 лютага 2013 (UTC)

Такім чынам чарнавік[правіць зыходнік]

Трэба дапоўніць і пашырыць, каб шаблон стаў прыдатным.--Zmicier P. (размовы) 17:25, 11 лютага 2013 (UTC)

Добрая ідэя. Папаўняць можна і пазней. --Максім Л. (размовы) 18:07, 11 лютага 2013 (UTC)

Напаўненне[правіць зыходнік]

Дадаў і падправіў. Можа быць, варта лічыць вайну за польскую спадчыну грамадзянскай. А вось казацка-сялянская, на мой погляд, грамадзянскай не з'яўляецца. --Artsiom91 (размовы) 18:33, 11 лютага 2013 (UTC)

Па пунктах:

1. Казацка-сялянская вайна менавіта грамадзянская: вайна была распачатая і вялася толькі ў межах краіны сярод насельніцтва РП (ну не лічачы наймітаў і татараў, якія рабілі спусташальныя набегі з прычыны зручнай сітуацыі).

2. За польскую спадчыну - супраць увогуле ўключэння. ВКЛ мае дачыненне ўскоснае, хіба што давядзеце спасылкамі. Тэатры ваенных дзеянняў былі па ўсёй Еўропе, акрамя ўласна ВКЛ, войска якога, здаецца, не ўдзельнічала ні ў якіх бітвах. Можа хто яшчэ выкажа меркаванні на гэты конт, лічу неабходным выдаліць у канчатковым варыянце шаблона.

3. У Паўночнай вайне 1655-1660 гадоў вялікая частка войска ВКЛ (на чале з гетманам Янушам Радзівілам) па ўмовах Кейданскай уніі дзейнічала супраць РП на баку Швецыі, таму уключыў пакуль пункт у грамадзянскія войны. Дакладней можна паглядзець у энцыклапедыі ВКЛ у артыкуле пра вайну 1655-1660 гг і ў артыкуле "Кейданская унія". Таксама звесткі можна вынесці адсюль Северная война (1655—1660) і адсюль II wojna północna

--Zmicier P. (размовы) 19:41, 11 лютага 2013 (UTC)

1. Казацка-сялянская вайна вялася пераважна на Украіне (паўстанне Хмяльніцкага, канцом лічыцца 1654), аб гэтай вайне артыкулы ў іншамоўных Вікіпедыях. Паколькі Украіна не ўваходзіла ў ВКЛ, няма падстаў лічыць гэту вайну грамадзянскай у ВКЛ. Але, баявыя дзеянні вяліся і ў Беларусі (аб іх артыкул беларускай Вікіпедыі, на які ідзе спасылка ў шаблоне), скончыліся ў 1651. Гэту вайну варта лічыць грамадзянскай у ВКЛ. Пэўна, варта неяк размежаваць гэтыя войны.
2. Дачыненне на самой справе ўскоснае, але ўсё ж барацьба вялася, між іншым, і за тытул вялікіга князя Літоўскага. Такія вялікалітоўскія дзеячы, як Антоні Пацей прымалі ўдзел у вайне на баку Станіслава Ляшчынскага, вымушаны былі эміграваць. Можа, калі не насельніцтва, то магнаты прымалі ўдзел у вайне, таму да Вялікага княства яна мае дачыненне.
3. Пасля смерці Януша Радзівіла 31 снежня 1655 ад Кейданскай уніі нічога не засталося. Вайна супраць Швецыі працягвалася, а вось пра сутыкненні паміж войскамі Радзівілаў з аднаго боку і Паўла Сапегі з другога не чуў. У любых войнах можна знайсці людзей ці нават цэлыя групоўкі, якія пераходзілі на іншы бок, але ж не лічыць з-за гэтага войны грамадзянскімі.
--Artsiom91 (размовы) 07:15, 12 лютага 2013 (UTC)
Чакаем яшчэ меркаванняў, бо нашы, часткова, узаемавыключальныя.--Zmicier P. (размовы) 18:02, 12 лютага 2013 (UTC)