Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй, 1600-1629

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй (1600—1629)
Дата 16001629
Месца Усходняя Еўропа, Паўночная Еўропа
Вынік Альтмаркскае перамір'е
Cупраціўнікі
Chorągiew królewska króla Zygmunta III Wazy.svg Рэч Паспалітая
Flag of Ducal Prussia.svg Прусія
Sweden-Flag-1562.svg Швецыя
 
Рэч Паспалітая Войны Рэчы Паспалітай са Швецыяй Швецыя

Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй - доўгатрывалая ваенная кампанія за панаванне на Балтыйскім моры паміж Рэччу Паспалітай (разам з васальным герцагствам Прусія) і Швецыяй. Вайна ўваходзіць у серыю паўночных.

Фактычна вайна складалася з некалькіх этапаў, якія часта вылучаюць у асобныя ваенныя канфлікты:


Пачатак[правіць | правіць зыходнік]

Польскі кароль Жыгімонт III Ваза (сын шведскага прынца, пазней караля Юхана ІІІ і дачкі польскага караля Жыгімонта І Старога Катажыны) у 1592 стаў каралём Швецыі. Лютэранская апазіцыя ў Швецыі на сойме ў 1599 дэтранізавала яго, і Жыгімонт ІІІ у 1600 уключыў Эстляндыю (Паўночную Эстонію) у склад Рэчы Паспалітай, што стала зачэпкай да вайны.

Баявыя дзеянні[правіць | правіць зыходнік]

З 1602 пачаліся актыўныя ваенныя дзеянні. У вайне асабліва вызначылася вялікалітоўскае войска на чале з гетманам Янам Каралем Хадкевічам, які ў час кампаніі атрымаў булаву вялікага гетмана Вялікага княства Літоўскага. Новы шведскі кароль Карл IX (з 1604) з 14-тысячным войскам асадзіў Рыгу. Хадкевіч з 4-тысячным войскам каля вёскі Кірхгольм (непадалёку ад Рыгі) 27 верасня разграміў ворага, які страціў 9 тыс. воінаў. У 1606 пуцкі староста Ян Вэйгер атрымаў перамогу ў марской бітве каля паўвострава Хэль.

Ваенныя дзеянні працягваліся яшчэ 2 гады, у выніку шведы занялі частку Інфлянтаў (Ліфляндыі). У 1609 войскі Хадкевіча ўзялі г. Пярну і атрымалі новую перамогу каля Рыгі. Але паколькі ім не плацілі грошай войскі разышліся.

У 1611 каралём Швецыі стаў Густаў II Адольф. Ваенныя дзеянні ў Прыбалтыцы прыпыніліся з-за ўдзелу Рэчы Паспалітай і Швецыі ў інтэрвенцыі ў Расію ў 1609. На 8 гадоў было падпісана перамір'е.

У 1617 шведы аднавілі ваенныя дзеянні і завалодалі Пярну. У 1618 было заключана новае перамір'е да 1620. Рэч Паспалітая ў гэты час была занята вайною з Турцыяй і Крымскім ханствам. Гэты момант выкарыстаў Густаў ІІ Адольф і ў 1621 заняў большую частку Інфлянтаў разам з Рыгай, пазней заняў і Мітаву сталіцу васальнага ў адносінах да Рэчы Паспалітай курляндскага герцагства. У 1622 гетман польны літоўскі Крыштоф Радзівіл вярнуў Мітаву, але ў складзе краіны засталіся толькі Курляндыя і паўднёва-ўсходнія Інфлянты.

11 жніўня 1622 у Мітаве падпісана пагадненне пра перамір'е, паводле якога мытныя даходы ад гандлю ВКЛ з балтыйскімі краінамі і еўропай дасталіся Швецыі.

У 1625 пачаўся апошні перыяд вайны, калі Густаў ІІ пачаў наступленне на рэшту Інфлянтаў і Жамойцію. Шведы занялі Какенгаўзен, аблажылі г. Дэрпт, захапілі Біржы. Вялікалітоўскаму войску ўдалося адстаяць Даўгаўпілс. Ваенныя дзеянні былі перанесены ў Прусію і далей у Германію. У гэты перыяд войскі Рэчы Паспалітай атрымалі перамогу на моры каля Алівы (1627) і на сушы каля Тшцяны (1629), але шведы занялі ўсю Прусію. 26 верасня 1629 у г. Альтмарк падпісаны дагавор аб перамір'і, паводле якога ўсе парты акрамя Каралеўца, Гданьска і Пуцка і ўся Ліфляндыя да Заходняй Дзвіны пераходзілі да Швецыі.

Вынік[правіць | правіць зыходнік]

У выніку вайны Швецыя замацавалася ў Прыбалтыцы, кантралявала балтыйскі гандаль Рэчы Паспалітай, мела гарантаваны тыл для вайны ў Германіі, падтрымліваючы там пратэстансцкіх князёў, якія выступалі супраць імператара і каталіцкіх князёў, намеціўся шведска-прускі саюз супраць Рэчы Паспалітай. Канчатковы мір на 26 гадоў быў падпісаны ў 1635, калі шведскае войска вышла з тэрыторыі Прусіі, васальнай ў адносінах да Польшчы, і адмовілася ад мыта з гандлю Рэчы Паспалітай.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае, т.1, Мінск: Вялікая энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007, 688 с.