Жыздра (рака)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рака Жыздра)
Jump to navigation Jump to search
Жыздра
Река Жиздра (Чернышено).JPG
Характарыстыка
Даўжыня
  • 223 км
Басейн 9 170 км²
Расход вады 35 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 53°51′32″ пн. ш. 34°39′27″ у. д.HGЯO
Вусце  
 • Каардынаты 54°14′09″ пн. ш. 36°11′38″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Рака Ака
Краіна
Код у ДВР 09010100512110000019630
physical
Жыздра (рака)
Жыздра (рака)
Blue 0080ff pog.svg — выток, Blue pog.svg — вусце
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Жыздра (руск.: Жиздра) — рака ў Калужскай вобласці Расіі, левы прыток Акі. Даўжыня — 223 км, плошча басейна — 9170 км². Бярэ пачатак у балоцістай мясцовасці ў 10 км на ўсход ад горада Людзінава, цячэ па Сярэднярускім ўзвышшы спачатку пераважна на поўдзень, затым у раёне горада Жыздры паварочвае на ўсход, а пасля Жыздры — на паўночны ўсход. Упадае ў Аку крыху вышэй вёскі Перамышль.

На рацэ гарады Жыздра, Казельск. Жыўленне снегавое і дажджавое. Сярэднегадавы расход вады — каля 35 м³/с (у раёне Казельск).