Эсекіба

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рака Эсекіба)
Перайсці да: рух, знайсці
Эсекіба
англ.: Essequibo
Пераправа праз Эсекіба
Пераправа праз Эсекіба
Выток Гвіянскае нагор'е
Вусце Атлантычны акіян
Вышыня вусця 0 м
Даўжыня 700 км
Вадазбор 69300 км²
Краіна Гаяна
Essequiborivermap.png
Commons
У ВікіСховішчы ёсць выявы з тэмай:
Эсекіба

Эсекі́ба (англ.: Essequibo) — найбуйнейшая рака Гаяны. Даўжыня — каля 700 км.

Эсекіба бярэ пачатак на Гвіянскім нагор'і і ўпадае ў Атлантычны акіян. Цячэ ў паўночным напрамку. У сярэдняй і ніжняй плыні фарміруе шырокую прырачную нізіну. Найбольшыя прытокі — Куюні і Мазаруні. У вусці ўтварае дэльту шырынёй да 20 км, з 365 астравамі, у тым ліку Легуанам і Хогам. Рака выносіць у акіян значную колькасць глею.

Эсекіба была адкрыта і ўпершыню даследавана іспанскімі канкістадорамі ў 1499 годзе.

Па меркаванні ўладаў Венесуэлы тэрыторыя па левым беразе Эсекіба (больш за 60% тэрыторыі Гаяны) складае венесуэльскі штат Гаяна-Эсекіба.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]