Перайсці да зместу

Ракфелераўскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ракфелераўскі інстытут)
Ракфелераўскі ўніверсітэт
Па-англійску Rockefeller University
Дэвіз лац.: Scientia pro bono humani generis
англ.: Knowledge for the good of humanity
бел.: Веды на выгоду чалавецтва
Заснаваны ў 1901
Тып прыватны
Мэтавы фонд $ 1,53 млрд.[1] (2009)
Прэзідэнт Марк Тэсье-Лавінь
Месца размяшчэння

Нью-Ёрк, Нью-Ёрк, ЗША


40°45′45″ пн. ш. 73°57′20″ з. д.HGЯO
Афіцыйны сайт www.rockefeller.edu

Ракфелераўскі ўніверсітэт — прыватны ўніверсітэт, размешчаны паміж 63-й і 68-й вуліцамі ўздоўж Ёрк-авеню на Манхэтэне ў Нью-Ёрку. Універсітэт спецыялізуецца галоўным чынам на фундаментальных даследаваннях у абласцях біямедыцыны, і прапануе як вышэйшую прафесійную, так і паслявнузскую адукацыя. Заснаваны ў 1901 годзе нафтавым магнатам і філантропам Джонам Ракфелерам як Ракфелераўскі інстытут медыцынскіх даследаванняў (да 1965 года).

Універсітэт быў месцам шматлікіх важных навуковых адкрыццяў. Ракфелераўскія вучоныя, напрыклад, усталявалі, што спадчыннасць ДНК мае хімічны базіс, выявілі групы крыві, паказалі, што вірусы могуць выклікаць ракавыя захворванні, заснавалі сучасную вобласць — клетачную біялогію, вывучалі структуру антыцелаў, распрацавалі лячэнне метадонам для тых, хто ўжываў гераін, распрацавалі СНІД-«кактэйль» для лекавай тэрапіі, а таксама выявілі гармон лептын, які рэгулюе энергетычны абмен[2].

Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі

[правіць | правіць зыходнік]

Дваццаць тры Нобелеўскія прэміі былі атрыманы за даследаванні, звязаныя з Універсітэтам:[3]

  1. 2003 Родэрык Мак-Кінан
  2. 2001 Пол Нерс
  3. 2000 Пол Грынгард
  4. 1999 Гюнтэр Блобель
  5. 1984 Роберт Брус Мерыфілд
  6. 1981 Торстэн Візел
  7. 1975 Дэвід Балтымар
  8. 1974 Альбер Клод
  9. 1974 Крысціян дэ Дзюў
  10. 1974 Джордж Паладэ
  11. 1972 Станфард Мур
  12. 1972 Уільям Говард Стайн
  13. 1972 Джэралд Эдэльман
  14. 1967 Холдэн Кефер Хартлайн
  15. 1966 Фрэнсіс Пейтан Роўс
  16. 1958 Джошуа Ледэрберг
  17. 1958 Эдуард Тэйтэм
  18. 1953 Фрыц Альберт Ліпман
  19. 1946 Джон Хоўард Нортрап
  20. 1946 Уэндэл Мерэдыт Стэнлі
  21. 1944 Герберт Спенсер Гасер
  22. 1930 Карл Ландштэйнер
  23. 1912 Алексіс Карэль
«Зала Заснавальнікаў»

У сярэдзіне 1970-х гадоў Ракфелераўскаму ўніверсітэту атрымалася прыцягнуць некалькі бачных вучоных у вобласці гуманітарных навук, першым чынам Сола Крыпке, вядомага логіка, філосафа мовы, і прадаўжальніка прац Людвіга Вітгенштэйна. Зусім нядаўна, яго прафесары сталі лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1999, 2000 і 2001 годзе, і Нобелеўскай прэміі па хіміі ў 2003 годзе[3].

Зноскі

  1. U.S. and Canadian Institutions Listed by Fiscal Year 2009 Endowment Market Value and Percentage Change in Endowment Market Value from FY 2008 to FY 2009 (англ.). National Association of College and University Business Officers. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 23 верасня 2011.
  2. http://www.medicalnewstoday.com/releases/22784.php (англ.). MediLexicon International Ltd (14 красавіка 2005). Праверана 23 верасня 2011.
  3. а б Nobel Laureates (англ.)(недаступная спасылка). The Rockefeller University. Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2012. Праверана 26 верасня 2011.
  • Chernow, Ron. Titan: The Life of John D. Rockefeller, Sr., London: Warner Books, 1998.
  • Hanson, Elizabeth. The Rockefeller University Achievements: A Century of Science for the Benefit of Humankind, 1901—2001. New York: The Rockefeller University Press, 2000.
  • Rockefeller, David. Memoirs, New York: Random House, 2002.