Фрыц Альберт Ліпман
Фрыц Альберт Ліпман | |
---|---|
англ.: Fritz Albert Lipmann | |
![]() | |
Дата нараджэння | 12 чэрвеня 1899[1][2][…] |
Месца нараджэння | Кёнігсберг |
Дата смерці | 24 ліпеня 1986[1][2][…] (87 гадоў) |
Месца смерці | Поўкіпзі, Нью-Ёрк |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біяхімік, выкладчык універсітэта, хімік, урач |
Навуковая сфера | біяхімія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Фрыц Альберт Ліпман (англ.: Fritz Albert Lipmann, 12 чэрвеня 1899 — 24 ліпеня 1986) — нямецка-амерыканскі біяхімік. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па медыцыне ў 1953 годзе сумесна з Хансам Крэбсам за адкрыццё каферменту А.
Ліпман нарадзіўся ў Кёнігсбергу ў яўрэйскай сям'і. Вывучаў медыцыну ва ўніверсітэтах Кенігсберга, Берліна і Мюнхена. Атрымаўшы навуковую ступень у Берліне ў 1924 годзе ён вярнуўся ў Кёнігсберг каб вывучаць хімію ў прафесара Ганса Меервейна. У 1926 годзе ён далучыўся да Ота Меерхофа ў Інстытуце імя Кайзера Вільгельма ў Берліне, каб атрымаць ступень доктара філасофіі. Затым ён пайшоў за Меерхофам ў Гайдэльберг у Інстытут Медыцынскіх Даследаванняў імя Кайзера Вільгельма.
З 1939 года жыў і працаваў у ЗША. У 1941 годзе паказаў, што асноўным пераносчыкам энергіі ў клетцы з'яўляецца АТФ. З 1949 па 1957 год ён быў прафесарам біяхіміі ў Медыцынскай Школе Гарвардскага ўніверсітэта. З 1957 года ён выкладаў і вёў даследаванні ў Ракфелераўскім універсітэце ў Нью-Ёрку. У 1966 годзе ўзнагароджаны «Нацыянальным медалём за навуковыя дасягненні».
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118728512 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Fritz Albert Lipmann // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 12 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1899 годзе
- Памерлі 24 ліпеня
- Памерлі ў 1986 годзе
- Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Кёнігсбергскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
- Выпускнікі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Леапальдзіны
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
- Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
- Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Кёнігсбергу
- Біяхімікі Германіі
- Біяхімікі ЗША