Алексіс Карэль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алексіс Карэль
фр.: Alexis Carrel
Дата нараджэння 28 чэрвеня 1873(1873-06-28)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 лістапада 1944(1944-11-05)[3][2][…] (71 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Alexis Carrel-Billiard[d]
Жонка Anne Gourlez de La Motte[d]
Род дзейнасці біёлаг, хірург, фізіёлаг, сацыёлаг
Навуковая сфера хірургія, біялогія, патафізіялогія, еўгеніка
Месца працы
Альма-матар
Вядомы як даследчык судзінкавай хірургіі,
піянер у вобласці даследавання транспланталогіі
Партыя
Член у
Прэміі
Узнагароды Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1912)
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алексіс Карэль (фр.: Alexis Carrel; 28 чэрвеня 1873, Сент-Фуа-ле-Ліён — 5 лістапада 1944, Парыж) — французскі хірург, біёлаг, патафізіёлаг і еўгеніст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1912).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў медыцынскі факультэт Ліёнскага ўніверсітэта, у 1900 атрымаў ступень доктара медыцыны. З 1900 па 1902 выкладаў ва ўніверсітэце анатомію.

Пад уражаннем ад смерці прэзідэнта Францыі Мары Франсуа Карно, які памёр 24 чэрвеня 1894 года пасля нападу тэрарыста ад крывацёку пры пашкоджанні артэрыі, Карэль з 1902 года пачаў займацца распрацоўкай метадаў сшывання крывяносных сасудаў. У 1904 годзе Карэль з’ехаў у Канаду, затым у ЗША, дзе стаў асістэнтам фізіялагічнага інстытута пры Чыкагскім універсітэце.

У 1906 годзе па запрашэнні Сімона Флекснера Карэль стаў членам рады Ракфелераўскага інстытута (пасля Ракфелераўскага ўніверсітэта). У 1938 годзе Карэль звольніўся з Ракфелераўскага інстытута, атрымаўшы званне заслужанага прафесара. Неўзабаве пасля пачатку Другой сусветнай вайны і акупацыяй немцамі часткі тэрыторыі Францыі вярнуўся ў Парыж і пры падтрымцы ўрада Вішы заснаваў «Інстытут па вывучэнні праблем чалавека».

Зноскі

  1. Marie Joseph Auguste Carrel-Billiard // Léonore databaseministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Alexis Carrel // Alexis Carrel Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Каррель Алексис // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. Каррель Алексис // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. а б в г Alexis Carrel — 2002. Праверана 8 студзеня 2019.
  6. 1912 Nobel Prize in Physiology or MedicineРакфелераўскі ўніверсітэт. Праверана 8 студзеня 2019.
  7. а б Bell A. Alexis Carrel - FRENCH SURGEON, SOCIOLOGIST, AND BIOLOGISTEncyclopædia Britannica, Inc., 1768. Праверана 8 студзеня 2019.
  8. Gemelli A. Alexis CarrelПапская акадэмія навук. Праверана 8 студзеня 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]