Раман Уладзіміравіч Крывулькін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Раман Крывулькін)
Футбол
Раман Крывулькін
Поўнае імя Раман Уладзіміравіч Крывулькін
Нарадзіўся 18 лютага 1996(1996-02-18)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
 Расія
Рост 170 см
Вага 66 кг
Пазіцыя абаронца
Маладзёжныя клубы
2008—2015 Расія СДЮШАР Зеніт (Санкт-Пецярбург)
Клубная кар’ера[* 1]
2015—2016 Расія ЦСКА (Масква) 0 (0)
2017 Беларусь Крумкачы (Мінск) 9 (0)
2017—2019 Беларусь Тарпеда (Мінск) 37 (1)
2019—2020 Беларусь Слуцк 30 (1)
2021—2022 Расія Ленінградзец 16 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Раман Крывулькін (нар. 18 лютага 1996, Лісуны, Аршанскі раён) — расійскі і беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Лісуны каля Оршы ў Беларусі, але ва ўзросце 6 гадоў з сям’ёй пераехаў у Санкт-Пецярбург. У Санкт-Пецярбургу пачаў займацца футболам, пазней далучыўся да СДЮШАР «Зеніт», выступаў у першынстве горада[2]. У 2015 годзе перайшоў у маскоўскі ЦСКА, дзе стаў выступаць за моладзевую каманду. Часам прыцягваўся да трэніровак з асновай ЦСКА, але так і не згуляў за асноўны склад у афіцыйных матчах.

У лютым 2017 года накіраваўся на прагляд ў беларускі клуб «Крумкачы», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[3]. 2 красавіка 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Віцебска» (1:0). Пазней здолеў замацавацца ў стартавым складзе каманды.

У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў «Крумкачы»[4] і неўзабаве стаў іграком мінскага «Тарпеда»[5]. У складзе «Тарпеда» замацаваўся ў аснове. У лістападзе 2017 года падоўжыў кантракт з тарпедаўцамі на два гады[6]. Пачатак сезона 2018 прапусціў з-за траўмы, а з чэрвеня стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе. У маі 201 года не гуляў з-за траўмы, пасля вярнуўся ў склад.

У ліпені 2019 года пакінуў «Тарпеда»[7] і неўзабаве далучыўся да «Слуцка»[8], дзе стаў асноўным абаронцам. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт са слуцкім клубам[9]. У сезоне 2020 заставаўся іграком асновы, са жніўня па кастрычнік адсутнічаў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў склад. У снежні 2020 года пакінуў «Слуцк»[10].

У студзені 2021 года стаў іграком клуба «Ленінградзец» з трэцяга расійскага дывізіёна[11]. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2021/22, пасля выступаў у аматарскім турнірах у Санкт-Пецярбургу.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2014 годзе выступаў за зборную Санкт-Пецярбурга на міжнародных моладзевых турнірах — мемарыяле Гранаткіна і Кубку Садружнасці, быў прызнаны найлепшым абаронцам абодвух турніраў.

У сакавіку 2017 года атрымаў выклік у моладзевую зборную Беларусі[12], аднак у афіцыйных матчах так і не згуляў за яе.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Roman Krivulkin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. «Наверное, нужно быть тупым, чтобы не понять требований Гончаренко». Белорус из ЦСКА, приехавший на просмотр в «Крумкачы (руск.). by.tribuna.com (17 лютага 2017). Праверана 26 красавіка 2024.
  3. Роман Кривулькин подписал контракт с "Крумкачами" (руск.). football.by (3 сакавіка 2017). Праверана 26 красавіка 2024.
  4. "Крумкачы" расстались с Корсаком и Кривулькиным (руск.). football.by (20 ліпеня 2017). Праверана 26 красавіка 2024.
  5. Роман Кривулькин стал игроком минского "Торпедо" (руск.). football.by (21 ліпеня 2017). Праверана 26 красавіка 2024.
  6. Роман Кривулькин продлил контракт с минским "Торпедо" (руск.). football.by (17 лістапада 2017). Праверана 26 красавіка 2024.
  7. Кривулькин и Батищев покинули минское "Торпедо" (руск.)(недаступная спасылка). football.by (10 ліпеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2024. Праверана 16 студзеня 2024.
  8. Кривулькин и Губанов перешли в "Слуцк" (руск.). football.by (18 ліпеня 2019). Праверана 26 красавіка 2024.
  9. Кривулькин продлил контракт со "Слуцком", Дудик вернулся в донецкий "Шахтер" по окончании срока аренды (руск.). football.by (18 снежня 2019). Праверана 26 красавіка 2024.
  10. "Слуцк" расторг контракт с десятью футболистами (руск.). football.by (21 снежня 2020). Праверана 26 красавіка 2024.
  11. Александрович и Кривулькин трудоустроились в российский Д3 (руск.). football.by (11 студзеня 2021). Праверана 26 красавіка 2024.
  12. Румбутис назвал фамилии игроков, вызванных в молодежную сборную (руск.). football.by (13 сакавіка 2017). Праверана 26 красавіка 2024.