Раман Уладзіміравіч Крывулькін
Поўнае імя | Раман Уладзіміравіч Крывулькін | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
18 лютага 1996[1] (28 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства |
Беларусь Расія |
|||||||||||||||
Рост | 170 см | |||||||||||||||
Вага | 66 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб | няма | |||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
|
Раман Крывулькін (нар. 18 лютага 1996, Лісуны, Аршанскі раён) — расійскі і беларускі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў вёсцы Лісуны каля Оршы ў Беларусі, але ва ўзросце 6 гадоў з сям’ёй пераехаў у Санкт-Пецярбург. У Санкт-Пецярбургу пачаў займацца футболам, пазней далучыўся да СДЮШАР «Зеніт», выступаў у першынстве горада[2]. У 2015 годзе перайшоў у маскоўскі ЦСКА, дзе стаў выступаць за моладзевую каманду. Часам прыцягваўся да трэніровак з асновай ЦСКА, але так і не згуляў за асноўны склад у афіцыйных матчах.
У лютым 2017 года накіраваўся на прагляд ў беларускі клуб «Крумкачы», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[3]. 2 красавіка 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Віцебска» (1:0). Пазней здолеў замацавацца ў стартавым складзе каманды.
У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў «Крумкачы»[4] і неўзабаве стаў іграком мінскага «Тарпеда»[5]. У складзе «Тарпеда» замацаваўся ў аснове. У лістападзе 2017 года падоўжыў кантракт з тарпедаўцамі на два гады[6]. Пачатак сезона 2018 прапусціў з-за траўмы, а з чэрвеня стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе. У маі 201 года не гуляў з-за траўмы, пасля вярнуўся ў склад.
У ліпені 2019 года пакінуў «Тарпеда»[7] і неўзабаве далучыўся да «Слуцка»[8], дзе стаў асноўным абаронцам. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт са слуцкім клубам[9]. У сезоне 2020 заставаўся іграком асновы, са жніўня па кастрычнік адсутнічаў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў склад. У снежні 2020 года пакінуў «Слуцк»[10].
У студзені 2021 года стаў іграком клуба «Ленінградзец» з трэцяга расійскага дывізіёна[11]. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2021/22.
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У 2014 годзе выступаў за зборную Санкт-Пецярбурга на міжнародных моладзевых турнірах — мемарыяле Гранаткіна і Кубку Садружнасці, быў прызнаны найлепшым абаронцам абодвух турніраў.
У сакавіку 2017 года атрымаў выклік у моладзевую зборную Беларусі[12], аднак у афіцыйных матчах так і не згуляў за яе.
Зноскі
- ↑ Roman Krivulkin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ «Наверное, нужно быть тупым, чтобы не понять требований Гончаренко». Белорус из ЦСКА, приехавший на просмотр в «Крумкачы
- ↑ Роман Кривулькин подписал контракт с "Крумкачами"
- ↑ "Крумкачы" расстались с Корсаком и Кривулькиным
- ↑ Роман Кривулькин стал игроком минского "Торпедо"
- ↑ Роман Кривулькин продлил контракт с минским "Торпедо"
- ↑ Кривулькин и Батищев покинули минское "Торпедо"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2019. Праверана 11 ліпеня 2019.
- ↑ Кривулькин и Губанов перешли в "Слуцк"
- ↑ Кривулькин продлил контракт со "Слуцком", Дудик вернулся в донецкий "Шахтер" по окончании срока аренды
- ↑ "Слуцк" расторг контракт с десятью футболистами
- ↑ Александрович и Кривулькин трудоустроились в российский Д3
- ↑ Румбутис назвал фамилии игроков, вызванных в молодежную сборную