Раман Леанідавіч Заслонаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Раман Леанідавіч Заслонаў
Фатаграфія
Мінск, 26 ліпеня 2013 года
Дата нараджэння 27 жніўня 1962(1962-08-27) (58 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Беларусі БеларусьСцяг Францыі
Род дзейнасці мастак
Жанр тэматычная карціна
Вучоба
Уплыў Васіль Сумараў
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Раман Леанідавіч Заслонаў (27 жніўня 1962, Мінск) — беларускі мастак-жывапісец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і мастака Леаніда Гальперына і пісьменніцы Ірыны Заслонавай. Дзед па матчынай лініі — легендарны беларускі партызан, герой Вялікай Айчыннай вайны, Канстанцін Заслонаў.

Першыя мастацкія навыкі атрымаў у мінскай Дзіцячай мастацкай школе № 1 ад выкладчыка Уладзіміра Ткачэнкі, таксама займаўся ў дзіцячай народнай студыі выяўленчага мастацтва ў Васіля Сумарава. У 1985 скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, у 1990 — творчыя майстэрні Акадэміі мастацтваў СССР у Мінску пад кіраўніцтвам акадэміка М. А. Савіцкага.

Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1980. У 1990 стаў членам Беларускага саюза мастакоў. Працуе ў станковым жывапісу ў жанрах гістарычнай карціны, пейзажа, партрэта. Яго творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Траццякоўскай галерэі ў Маскве, фондах Міністэрства культуры Расіі, музейна-выставачным цэнтры «РОСІЗА» (г. Масква), а таксама ў шматлікіх прыватных калекцыях розных стран.

Жыве і працуе ў Францыі. У 1997 атрымаў першую прэмію аднаго з найстарэйшых салонаў Еўропы – Salon d'en Automne (Восеньскі салон(руск.) бел.).

З 4 снежня 2015 па 26 студзеня 2016 жывапіс і графіка Рамана Заслонава экспанаваліся ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі

  1. Выставка живописи и графики Романа Заслонова. Национальный художественный музей Республики Беларусь. Праверана 26 ліпеня 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]