Раман Пентка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Раман Пентка

Раман Пентка (польск.: Roman Piętka; 7 лістапада 1937, в. Нова Астралэнка, Мазавецкае ваяводства, Польшча26 сакавіка 2011, Люблін, Польшча) — польскі і беларускі грэка-каталіцкі дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіць з польскай рымска-каталіцкай сям'і. Імя пры нараджэнні — Рышард. У 1953 годзе паступіў у навіцыят марыянаў у Скужцы, затым вучыўся ў Рыме, Русікуме. Жыў у кляштары ў Гетжвалдзе. Вывучаў філасофію і тэалогію. Пад уплывам беларускага святара Тамаша Падзявы зацікавіўся ўніяцтвам. У 1964 ва Улацлаваку пасвечаны на святара беларускім грэка-каталіцкім біскупам-марыянінам Чаславам Сіповічам. У 19651970 вывучаў класічную філалогію на Гуманістычным факультэце Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта.

У 1966 атрымаў дазвол на служэнне ў візантыйскім абрадзе. Ад 1969 парах неаўніяцкае парафіі святога Мікіты ў Кастамлотах, адзінай на Падляшшы каталіцкай парафіі ўсходняга абраду, што ацалела пасля Другой сусветнай вайны. У 19821995 выкладчык грэчаскай і лацінскай моў у Духоўнай семінарыі марыянаў у Любліне і на Тэалагічным факультэце Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта. У 1998 узведзены ў сан архімандрыта, тады ж узнагароджаны медалём Ecclesiae Populoque servitium praestanti.

За час свайго душпастырства ў Кастамлотах стварыў Санктуарый Падляшскіх мучанікаў, адрамантаваў старую драўляную царкву, спрычыніўся да рэстаўрацыі старажытных абразоў (у т. л. абраз Св. Мікіты з 1631 года). Пры парафіі быў створаны Міжнародны экуменічны цэнтр Nicetianum. Ладзіў вялікія царкоўныя ўрачыстасці з нагоды 400-х угодкаў Берасцейскай царкоўнай уніі 1596 і ўстанавіў памятны знак. Папулярызатар гісторыі Уніі, усходняга каталіцтва і духоўнасці хрысціянскага Усходу ў Польшчы, шмат выступаў у друку і на тэлевізіі. З гэтымі мэтамі ў 2007 ўпершыню падрыхтаваў і выдаў па-польску «Menologion» (Месяцаслоў) — грэка-каталіцкі каляндар літургічнага ўспаміну святых Усходняй Царквы.

У 1990-я прыяжджаў у Беларусь для душпастырскай апекі беларускіх католікаў візантыйскага абраду, у прыватнасці служыў для грэка-каталіцкай супольнасці ў Брэсце. На працягу многіх гадоў гасцінна прымаў у сваёй парафіі беларускіх грэка-каталіцкіх пілігрымаў і ўдзельнікаў летнікаў для моладзі. У яго парафіі праходзілі практыку многія семінарысты і маладыя святары БГКЦ.

1 верасня 2007 адышоў на пенсію з пасады параха Кастамлоцкай парафіі. Жыў у Марыянскім доме навукі імя святых Кірыла і Мяфодзія ў Любліне. Памёр 26 сакавіка 2011 у Цэнтры анкалогіі ў Любліне.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Menologion — каляндар літургічнага ўспаміну святых Усходняй Царквы. // Царква. № 3 (54), 2007
  • Новы дышпастыр у Кастамлотах. // Царква. № 3 (54), 2007

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.