Рамуальд Адамавіч Муклевіч
Рамуальд Адамавіч Муклевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 лістапада 1890 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 лютага 1938[1] (47 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Ваенна-марскі флот |
Гады службы | 1918 — 1934 |
Камандаваў | УВМС |
Бітвы/войны | Грамадзянская вайна ў Расіі |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рамуальд Адамавіч Муклевіч (25 лістапада 1890, мястэчка Супрасль Гродзенскай губерні — 9 лютага 1938) — савецкі ваенны і ваенна-марскі дзеяч, арганізатар абароннай прамысловасці.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў мястэчку Супрасль Гродзенскай губерні ў сям'і польскага рабочага-тэкстыльшчыка. У 1906 годзе ўступіў у РСДРП, бальшавік. У 1907 — 1909 гадах сакратар Беластоцкага, а ў 1911 годзе Лодзінскага камітэтаў РСДРП. 1912 годзе прызваны на флот. Веў актыўную рэвалюцыйную працу сярод матросаў. Пасля заканчэння школы матарыст ў Кранштадзе (1915 год) знаходзіўся пры ей унтэр-афіцэрам.
Удзельнік Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый, штурму Зімовага палаца. Член Петраградскага Савета і Ваеннай арганізацыі пры ЦК РСДРП.
Падчас Грамадзянскай вайны быў камісарам штаба 16-й арміі, штабу Заходняга фронту. З красавіка 1921 года — член Рэўваенсавета Заходняга фронту. У 1922 — 1925 гадах камісар Ваеннай акадэміі РСЧА. З жніўня 1926 года — начальнік Ваенна-Марскіх Сіл РСЧА, член РВС СССР. Удзельнічаў у распрацоўцы планаў развіцця ВМФ, выданні першага Баявога статута ВМС РСЧА і Карабельнага статута. З 1931 года — інспектар ВМС РСЧА. З 1934 года — начальнік Галоўнага кіравання суднабудаўнічай прамысловасці, з канца 1936 г. — намеснік наркама абароннай прамысловасці. Член ЦВК і УЦВК шэрагу скліканняў.
Арышт і смерць
[правіць | правіць зыходнік]28 мая 1937 года арыштаваны. Па сведчанні А. М. Тупалева, які змяшчаўся ў 1937 годзе з Муклевічам ў адной камеры ўнутранай турмы НКУС СССР, апошні распавеў яму, што ў выніку прымянення мер фізічнага ўздзеяння абгаварыў сябе і шэраг іншых ні ў чым не вінаватых асоб[2]. 8 лютага 1938 года прыгавораны да смяротнага пакарання. Расстраляны на наступны дзень на Камунарцы. 26 мая 1956 года рэабілітаваны[3].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Чырвонага Сцяга (20.02.1928[4])
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Муклевич Ромуальд Адамович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Сувениров 1998, с. 205.
- ↑ Сувениров 1998, с. 490.
- ↑ ПРИКАЗ РЕВОЛЮЦИОННОГО ВОЕННОГО СОВЕТА СОЮЗА СОВЕТСКИХ СОЦИАЛИСТИЧЕСКИХ РЕСПУБЛИК по личному составу армии № 103. 23 февраля 1928 года. Москва. — М: Центральная Типография НКВМ, 1928. — 1 с. — 400 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Звягинцев В. Е. Трибунал для флагманов. — М.: ТЕРРА—Книжный клуб, 2007. — 576 с. — (Двуликая Клио: Версии и факты). — ISBN 978-5-275-01518-8.
- Кузнецов Н. Г. Человек с горячим сердцем // Октябрь. — М.: Правда, 1966. — № 1. — С. 193—195.
- Сувениров О. Ф. Трагедия РККА 1937—1938. — М.: ТЕРРА, 1998. — 528 с. — ISBN 5-300-02220-9.
- Нарадзіліся 25 лістапада
- Нарадзіліся ў 1890 годзе
- Нарадзіліся ў Супраслі
- Памерлі 9 лютага
- Памерлі ў 1938 годзе
- Памерлі ў Маскоўскай вобласці
- Расстраляныя і пахаваныя на палігоне «Камунарка»
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Рэвалюцыянеры Польшчы
- Рэвалюцыянеры Расіі
- Рэпрэсаваныя военачальнікі
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Члены КПСС
- Рэабілітаваныя ў СССР