Рамуальд Чаховіч
Рамуальд Чаховіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1793 | ||||||
Смерць |
7 (19) лютага 1883 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Чаховічы | ||||||
Бацька | Мацей Чаховіч[d] | ||||||
Маці | Юзэфа з Даўнаровічаў[d] | ||||||
Дзеці | Лявон Чаховіч, Густаў Чаховіч, Эльвіра Юзэфа з Чаховічаў[d] і Цітус Чаховіч[d] | ||||||
Бітвы |
Рамуальд Чаховіч (польск.: Romuald Czechowicz; каля 1793 — 7 (19) лютага 1883, фальварак Анталесіна, Свянцянскі павет) — дзяржаўны службовец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Чаховічаў. Сын Мацея Чаховіча і Юзэфы з Даўнаровічаў. Паручнік у 1827 годзе, Дваранскі дэпутат Свянцянскага павета ў 1844—1846 гадах[1].
Валодаў маёнткам Рачкаўшчына (Паўлінава) ў Свянцянскім павеце. За дачыненне да паўстання 1863—1864 гадоў сасланы ў Томскую губерню. Яго маёмасць на падставе ўказа ад 10.12.1865 падлягала абавязковаму продажу[2]
Памёр 7 (19) лютага 1883 года ў фальварку Анталесіна Свянцянскага павета (цяпер Мядзельскі раён). Пахаваны 9 лютага на могілках у Калодне[3].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з Паўлінай з Мажэйкаў. У шлюбе было чацвёра сыноў і дзве дачкі[4]:
- Андрэй-Цітус, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў;
- Густаў, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў;
- Лявон, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў;
- Ксаверый, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў;
- Эльвіра Юзэфа, у шлюбе з Вільгельмам Матэвушам Эдвардам Халецкім (1809—1872), сынам Пятра Вінцэнта Халецкага (1765—1813), камергера Аўгуста Панятоўскага[4].
- ?
Партрэт
[правіць | правіць зыходнік]У зборы Смаленскага музея-запаведніка ў наш час захоўваюцца партрэты Рамуальда Чаховіча і яго маці Юзэфы з Даўнаровічаў, якія паходзяць, меркавана, з маёнтка Халецкіх у Цырклішках[4].
Зноскі
- ↑ Czesław Malewski. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. Powiaty lidzki, oszmiański i wileński. — Warszawa: Instytut Historii PAN, 2016. — ISBN 978-83-63352-75-2. Архівавана 23 жніўня 2021.
- ↑ 6417. Чаховіч Рамуальд // Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў : біяграфічны слоўнік : (паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі) / Дзмітрый Матвейчык ; Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Республікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Мінск: Беларусь, 2016. — 734 с. — 400 экз. — ISBN 978-985-01-1159-3.
- ↑ Запіс пра смерць у метрычнай кнізе касцёла
- ↑ а б в Власова Е. И. Судьба коллекций «с давних окраин Речи Посполитой» // Музейный вестник. Выпуск IX. Смоленск, 2018. С. 3-33.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- 6417. Чаховіч Рамуальд // Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў : біяграфічны слоўнік : (паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі) / Дзмітрый Матвейчык ; Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Республікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Мінск: Беларусь, 2016. — 734 с. — 400 экз. — ISBN 978-985-01-1159-3.