Калодна (Мядзельскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Калодна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
21
Насельніцтва
46 чалавек (1997)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1797
Аўтамабільны код
5
Калодна на карце Беларусі ±
Калодна (Мядзельскі раён) (Беларусь)
Калодна (Мядзельскі раён)
Калодна (Мядзельскі раён) (Мінская вобласць)
Калодна (Мядзельскі раён)

Кало́дна[1] (трансліт.: Kalodna, руск.: Колодно) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Свірскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1688 г. маёнтак Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У 1847 г. маёнтак Свянцянскага павета Віленскай губерні, валоданне Мажэйкі, 50 душ мужчынскага полу, 170 дзесяцін прыдатнай для земляробства зямлі. У 1868 г. вёска Шэметаўскай воласці Свянцянскага павета, 8 двароў, 84 жыхара. У 1904 г. маёнтак, валоданне Чаховіча (25 жыхароў, 471 дзесяціна зямлі) і вёска (102 жыхара). У 1908 г. у вёсцы 134 жыхары. З 12.10.1940 г. у Шэметаўскім, з 05.08.1954 г. Канстанцінаўскім, з 15.11.1957 г. зноў Шэметаўскім сельсавеце Свірскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 3.08.1959 г. Мядзельскага раёна, з 20.01.1960 г. Мінскай вобласці, з 10.05.1960 г. у Свірскім гарпасялковым Савеце. У 1950 г. у вёсцы арганізаваны калгас «Дружба». З 1964 вёска ў складзе саўгаса «Канстанцінава» (цэнтр — вёска Камарова), з 04.09.1991 г. — калгаса «Канстанцінава».

У 2013 годзе Свірскі пасялковы савет быў скасаваны, і Калодна ўвайшло ў склад Свірскага сельсавета[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 93 жыхары (1960)
  • 21 двор, 46 жыхароў (1997)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне Мінскага абласнога Савета дэпутатаў № 234 ад 28 мая 2013 г. «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Мінскай вобласці» (руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]