Распяцце з Галубічаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Распяцце з Галубічаў.jpg
Распяцце з Галубічаў. XIV ст.
Матэрыял Дрэва, яечная тэмпера
Тэхніка Разьба па дрэве
Памеры 103,5×27 × 22 см
Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, Мінск

Распя́цце з Галубі́чаў — самы ранні з падобных помнікаў на тэрыторыі Беларусі. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі[1]

Створана ў XIV стагоддзі і адзначана рысамі раманскага стылю(руск.) бел.. Выяўлена ў 1921 г. у в. Галубічы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Рэстаўрыравана ў 1954 г. А. П. Ягоравым[1].

Паліхромнае драўлянае распяцце з Галубічаў з'яўляецца ўзорам дасведчанасці мясцовага майстра-разьбяра, на чыю творчасць паўплывалі асаблівасці суровага стылю еўрапейскага абарончага дойлідства і пэўныя павевы італьянскага мастацтва[2]. Асаблівасцямі твора з'яўляюцца суровасць вобраза, манументальнасць, лаканізм выразных сродкаў[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Лявонава А. К. Старажытнабеларуская скульптура. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 208 с. — ISBN 5-343-00155-6.
  2. Арцём КУМЕЛЬСКІХ. Магія сакральнай даўніны

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]