Залозіста-апушаная расліна вышынёй 5-20 см, з прамымі або прыўзнятымі, іншы раз сцелістымі сцябламі. Лісце чаргаванае, лінейна-прадаўгаватае. Кветкі ружовыя з фіялетавымі тычынкамі, у зрэджанай гронцы.
Вядомы на Грэнландыі, Ісландыі, пашыраны ў Паўночнай і Цэнтральнай Еўропе, на ўсходзе да Польшчы і Літвы. На Беларусі рэдкі від вядомы з наваколля Брэста. Расце на тарфяных і забалочаных глебах. Цвіце ў чэрвені-ліпені.