Расяйнейская бітва
Расяйнейская бітва | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна | |||
Дата | 23 — 25 чэрвеня 1941 | ||
Месца | Літва, СССР | ||
Вынік | Тактычная і аператыўная перамога Германіі | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Расяйне́йская бітва — назва савецкага франтавога контрудару ў раёне на паўднёвы захад ад Шаўляя 23 — 25 чэрвеня 1941 года, праведзенага ў рамках Прыбалтыйскай стратэгічнай абарончай аперацыі.
Вынікі бітвы
[правіць | правіць зыходнік]Контрудар 12-га і 3-га мехкарпусоў з-за недахопу арганізацыі і забеспячэння звёўся да паспешлівых, няўзгодненых па месцы і часу дзеянняў. Яго вынікі апынуліся нязначнымі, а страты асабістага склада і танкаў вялікія.
ВПС Паўночна-Заходняга фронту за першыя тры дні вайны страцілі 921 самалёт і апынуліся не ў стане падтрымаць савецкія войскі з паветра.
Асноўная задача — затрымаць прасоўванне суперніка — выкананая не была. Вынік бітвы — паражэнне.
25 чэрвеня камандуючы фронтам атрымаў дырэктыву Стаўкі Галоўнага Камандавання, якая запатрабавала арганізаваць абарону сіламі адыходзячых аб’яднанняў, рэзерваў і злучэнняў другога эшалона па Заходняй Дзвіне.
Але яшчэ 24 чэрвеня нямецкі 56-ы мотакорпус выйшаў на шашу, якая вядзе да Даўгаўпілса, прайшоўшы 170 км. 26 чэрвеня Даўгаўпілс быў захоплены.
2 ліпеня, пасля адбіцця савецкіх атак, да Заходняй Дзвіны ў раёне Екабпілса выйшаў другі мотакорпус 4-й танкавай групы — 41-ы.
Нямецкая 3-я танкавая група пасля бітвы за Алітус заняла Вільнюс, выйшла на аператыўны прастор і пачала наступленне на Мінскім напрамку (глядзі далей «Беластоцка-Мінская бітва»).