Віцебская бітва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віцебская бітва
Асноўны канфлікт: Смаленская бітва (Вялікая Айчынная вайна)
Дата 5—11 ліпеня 1941
Месца Віцебскі напрамак
Вынік перамога Германіі
Праціўнікі
 Трэці рэйх  СССР

Віцебская бітва — эпізод першых тыдняў Вялікай Айчыннай вайны, частка Смаленскай бітвы.

Сітуацыя[правіць | правіць зыходнік]

3—4 ліпеня 1941 года разгарнуліся баі ў раёне Лепеля. Немцы прарвалі абарону Чырвонай арміі і выйшлі на лінію УлаБешанковічыСянно. Такім чынам, была адкрыта дарога на Віцебск. Нямецкае камандаванне надавала захопу горада вялікае значэнне, паколькі ён адкрываў шлях на Смаленск і Маскву.

У гэты час савецкія сілы спрабавалі стварыць лінію абароны на рубяжы рэк Заходняя Дзвіна і Дняпро. Пад Віцебскам у СССР знаходзіліся 19-я і 20-я арміі. Акрамя рэгулярных часцей Чырвонай арміі, супраціў аказала апалчэнне. Усяго было створана 4 батальёны, падтрыманыя батальёнам міліцыі.

Ход бітвы[правіць | правіць зыходнік]

З 5 ліпеня на подступах да Віцебска вяліся баі на рубяжы вёска Гняздзілава—возера Саро—вёсак Ліпнева, Машканы, Аляксандрава. Тут абараняліся сілы 153-й стралковай дывізіі. За дзень дывізія адбівала па 5—6 нападаў.

Раніцай 6 ліпеня савецкія танкавыя злучэнні 5-га і 7-га механізаваных карпусоў контратакавалі праціўніка на Віцебскім напрамку. Да 10-га чысла яны паспяхова разграмілі нямецкія сілы пад Сянно і Лепелем. Падцягнутыя войскі падмацавання і ўдары Люфтвафэ вымусілі савецкія карпусы спыніць наступленне, а потым прарывацца з акружэння ў раён Оршы.

6—9 ліпеня Вермахт перанёс галоўны ўдар з паўднёвага захаду на поўнач і паўночны захад, на ўчастак Ула—Бешанковічы. 9 ліпеня нямецкія войскі ў абыход 153-й стралковай дывізіі прарваліся да Віцебска з боку Улы. У гэтых умовах 153-я стралковая дывізія была вымушаная заняць абарону па лініі вёсак Латыпін, Шпілі і па рацэ Лучоса да вёскі Кузьмінцы. Абстаноўка для савецкіх войск значна пагоршылася.

Пасля магутнай артпадрыхтоўкі немцы пачалі прарывацца ў горад адразу ў некалькіх кропках. 9 ліпеня пасля 5-гадзіннай сутычкі гітлераўцы выйшлі да Успенскай горкі. Да канца дня Вермахт захапіў заходнюю частку горада. Асабліва зацятыя баі разгарнуліся за Юр’еву горку, што перашкодзіла германскім часцям выйсці да Заходняй Дзвіны ў раёне вакзала. Раніцай 10 ліпеня немцы ўсё ж фарсіравалі раку і захапілі Уланавічы, аэрадром, чыгуначны мост. Часці 220-й дывізіі двойчы выбівалі ворага з ўсходніх раёнаў. Аднак у рэшце рэшт чырвонаармейцы адступілі.

11 ліпеня Віцебск цалкам перайшоў пад кантроль немцаў.

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Захоп горада даў магчымасць германскім войскам наступаць далей на ўсход. У пачатку восені яны бяруць Смаленск.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]