Паўночна-Заходні дзяржаўны завочны тэхнічны ўніверсітэт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Паўночна-Заходні дзяржаўны завочны тэхнічны ўніверсітэт
(ПнЗТУ)
Заснаваны 1930
Рэарганізаваны далучаны да СПДГУ
Год рэарганізацыі 2011
Тып Дзяржаўны
Рэктар А. А. Кандрацьеў
Студэнты 14 168[1] (2005 год)
Размяшчэнне Flag of Russia.svg Расія, Санкт-Пецярбург
Юрыдычны адрас 191186, Санкт-Пецярбург, вул. Мільённая, д. 5
Сайт spmi.ru

Паўночна-Заходні дзяржаўны завочны тэхнічны ўніверсітэт (руск.: Северо-Западный государственный заочный технический университет (СЗТУ)) — у мінулым тэхнічная ВНУ Санкт-Пецярбурга, галоўным чынам арыентаваная на падрыхтоўку спецыялістаў без адрыву ад вытворчасці (вячэрняя і завочная формы навучання, хоць мелася і дзённая форма). Таксама ўніверсітэт вёў падрыхтоўку па праграмах сярэдняй прафесійнай адукацыі. Універсітэт быў размешчаны ў Санкт-Пецярбургу, на Мільённай вуліцы, д. 5, побач з Мармуровым палацам. У 2011 годзе скасаваны ў форме далучэння да Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага горнага ўніверсітэта.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

ВНУ вядзе сваю гісторыю ад Цэнтральнай галіновай завочнай механічнай ВТНУ, заснаванай у 1930 годзе. У 1957 годзе ВНУ была ператворана ў Паўночна-Заходні завочны політэхнічны інстытут (ПнЗПІ), а ў 2000 годзе атрымаў статус універсітэта і сваю цяперашную назву.

16 верасня 2011 года загадам № 2305 Мінадукнавукі далучаны да Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага горнага ўніверсітэта[2]

Факультэты і інстытуты[правіць | правіць зыходнік]

  • Энергетычны інстытут (ЭІ)
  • Інстытут прыборабудавання і сістэм забеспячэння бяспекі (ІПСЗБ)
  • Машынабудаўніча-тэхналагічны інстытут (МТІ)
  • Інстытут інфармацыйных сістэм і вылічальнай тэхнікі (ІІСіВТ)
  • Інстытут інтэлектуальных электронных сістэм (ІІЭС)
  • Інстытут аўтамабільнага транспарту (ІАТ)
  • Інстытут кіравання вытворчымі і інавацыйнымі праграмамі (ІКВіІП)
  • Інстытут сістэмнага аналізу, аўтаматыкі і кіравання (ІСААіК)
  • Факультэт сярэдняй прафесійнай адукацыі «Каледж ПнЗТУ»
  • Факультэт агульнапрафесійнай падрыхтоўкі (ФАП)
  • Факультэт падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі навуковых і навукова-педагагічных кадраў

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]