Расінельскі сельсавет
Расінельскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіць у | Відзскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Расінэлі |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Расіне́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Відзскага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Расінэлі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Відзаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года апынуўся ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года быў скасаваны, тэрыторыя была далучана да Ярканцаўскага сельсавета[1].
Архіў
[правіць | правіць зыходнік]Архіўныя дакументы Расінельскага сельсавета захоўваюцца ў Занальным дзяржаўным архіве горада Глыбокага[2].
Архіў, які ахоплівае 1944—1954 гады, складаецца з пратаколаў сельвыканкамаў, статыстычных справаздач, пратаколаў агульных сходаў грамадзян, бюджэтаў, гаспадарчых кніг, дакументаў па асабістаму складу і інш.
Памер архіва — 156 старонак.
Шыфр архіва — BY ЗГАГлб ф. 1074.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Фондавы каталог дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.