Далёкаўскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Далёкаўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Браслаўскі раён
Уключае 32 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Далёкія
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 104
Шчыльнасць
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Далё́каўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Далёкія.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Відзаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мілашкаўскага сельсавета[1]. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Богінскага сельсавета[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. 21 верасня 1988 года 13 населеных пунктаў перададзены ў склад Відзаўскага сельсавета.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1104 чалавекі[3], з іх 63,6 % — беларусы, 26,1 % — палякі, 9,6 % — рускія[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.